Перайсці да зместу

Кузняцы (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Кузняцы
руск.: Кузнецы
52°57′ пн. ш. 31°43′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Гардзееўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 215 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243650
Код АКАТП 15211872004
Паказаць/схаваць карты
Кузняцы (Расія)
Кузняцы
Кузняцы

Кузняцы[2] (руск.: Кузнецы) — сяло ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Унашаўскага сельскага паселішча.

Заснавана П. Карэцкім у сярэдзіне XVIII стагоддзя як слабада; пазней ва ўладанні Кулябка-Карэцкіх і іх спадкаемцаў (казацкага насельніцтва не мела).

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3].

  1. Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  3. Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».