Шыраеўка (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Шыраеўка
руск.: Ширяевка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48340
Паштовыя індэксы
243662
Код АКАТП
Шыраеўка на карце Расіі ±
Шыраеўка (Гардзееўскі раён) (Расія)
Шыраеўка (Гардзееўскі раён)
Шыраеўка (Гардзееўскі раён) (Бранская вобласць)
Шыраеўка (Гардзееўскі раён)

Шыраеўка[1] (руск.: Ширя́евка) — сяло ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя тутэйшымі землеўладальнікамі Шыраямі як слабада (таксама называлася Лемяшоўка); у іх жа валоданні заставалася і далей, казацкага насельніцтва тут не было. У 1770 годзе на сродкі Шыраяў быў пабудаваны драўляны храм Покрыва Багародзіцы (закрыты ў 1928 годзе, не захаваўся).

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго было перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі