Перайсці да зместу

Кажаны (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Кажаны
руск.: Кожаны
52°47′25″ пн. ш. 31°43′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Гардзееўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 361 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243658
Код АКАТП 15211828001
Паказаць/схаваць карты
Кажаны (Расія)
Кажаны
Кажаны

Кажаны[2] (руск.: Кожаны́) — сяло ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мірнінскага сельскага паселішча.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.