Калыбелі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Калыбелі
руск.: Колыбели
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243672
Код АКАТП
Калыбелі на карце Расіі ±
Калыбелі (Расія)
Калыбелі
Калыбелі (Бранская вобласць)
Калыбелі

Калыбелі[1] (руск.: Колыбели) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гліннаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі