Беліца (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Беліца
руск.: Белица
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243653 і 243673
Код АКАТП
Беліца на карце Расіі ±
Беліца (Гардзееўскі раён) (Расія)
Беліца (Гардзееўскі раён)
Беліца (Гардзееўскі раён) (Бранская вобласць)
Беліца (Гардзееўскі раён)

Беліца[1] (руск.: Белица) — пасёлак у Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца з сярэдзіны XIX стагоддзя як хутар (іншыя назвы — Пятроўск, Якаўцава Беліца) у складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала пасёлак разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС пасёлак аднесены да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з ільготным сацыяльна-эканамічным статусам[2].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».