Міхайлаўка (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міхайлаўка
руск.: Михайловка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243675
Код АКАТП
Міхайлаўка на карце Расіі ±
Міхайлаўка (Гардзееўскі раён) (Расія)
Міхайлаўка (Гардзееўскі раён)
Міхайлаўка (Гардзееўскі раён) (Бранская вобласць)
Міхайлаўка (Гардзееўскі раён)

Міхайлаўка[1] (руск.: Михайловка) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца з другой паловы XVIII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[2].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».