Уладзімір Георгіевіч Кудраеў
Уладзімір Георгіевіч Кудраеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аўхімовіч | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Пётр Калінін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Стулаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Прохараў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Эльман | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Маркін | ||||||
Пераемнік | Пётр Лявіцкі | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Лявіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1899 |
||||||
Смерць | 25 сакавіка 1963 (63 гады) | ||||||
Партыя | УКП(б) (з 1925) | ||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Гео́ргіевіч Кудра́еў (3 чэрвеня 1899, Рагачоў — 25 сакавіка 1963) — савецкі партыйны дзеяч, член бюро ЦК КП(б)Б (1947), 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (1950 — 1952).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1920—1921 гадах — загадчык лясной гаспадаркай у родным горадзе, у 1925 годзе ўступіў у УКП(б).
З 1925 года — старшыня абласнога савета прафсаюза работнікаў харчовай прамысловасці ў Бабруйску, пазней адказны сакратар абласнога савета прафсаюзаў у Бабруйску, адказны сакратар Цэнтральнага праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза хімікаў, член Калегіі Народнага камісарыята забеспячэння Беларускай ССР.
У 1933 — 1936 гадах — начальнік палітаддзела саўгаса, затым інструктар і сакратар раённага камітэта КП(б)Б у Парычах, у 1938 — 1940 гадах намеснік начальніка арганізацыйна-інструктарскага аддзела ЦК КП(б)Б, адначасова 2-гі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б, да студзеня 1940 года — 1-ы сакратар Палескага абласнога камітэта КП(б)Б, з студзеня 1941 года па 20 ліпеня 1944 года — 1-ы сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б)Б, у 1941 — 1942 гадах — 3-і сакратар, а ў 1942—1943 гадах — 2-гі сакратар Чкалаўскага абласнога камітэта КПСС.
З 20 ліпеня 1944 па ліпень 1950 года — 1-ы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б)Б.
З ліпеня 1950 па 1952 год — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, у 1952 — 1956 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, у 1956 — 1958 гадах — міністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР.
З 20 мая 1940 па 15 лютага 1949 года кандыдат у члены ЦК КП(б)Б, з 1949 па 1960 гады член ЦК КПБ, з 16 лютага па 6 чэрвеня 1947 года — член бюро ЦК КП(б)Б; з 18 лютага 1949 года па 17 лютага 1960 года — член ЦК КП(б)Б/КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947 — 1959), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946 — 1954).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1 лістапада 1944).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). С.558
- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1963 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Першыя сакратары Беластоцкага абкама КП(б)Б
- Першыя сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Палескага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Члены КПСС
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Міністры хлебапрадуктаў БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ