Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч
Сцяг Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
3 снежня 1994 — 2 снежня 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Уладзімір Зіноўскі
Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу
1987 — 3 снежня 1994
Старшыня Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР
1980 — 1987
Папярэднік Дзмітрый Чарванёў
Пераемнік пасада ліквідавана

Нараджэнне 15 лістапада 1934(1934-11-15)
Смерць 29 снежня 2002(2002-12-29) (68 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Узнагароды

Уладзі́мір Мікала́евіч Нічыпаро́віч (15 лістапада 1934; г.п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 29 снежня 2002; Мінск, Рэспубліка Беларусь) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (19941998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе скончыў БДІНГ імя В. У. Куйбышава, а ў 1982 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У 1952 годзе загадваў аргінструктарскім аддзелам Васілішкаўскага райкама ЛКСМБ Гродзенскай вобласці. Адслужыўшы ў арміі, у 1957 годзе стаў старшынёй Камітэта па фізічнай культуры і спорце Васілішкаўскага райвыканкама, затым кіраваў Шчучынскім раённым саветам Саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці. У 1963 годзе быў прызначаны інспектарам-арганізатарам парткама ў Шчучынскім вытворчым калгасна-саўгасных кіраванні, затым — інструктарам Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці. У 1965 годзе ўзначаліў планавую камісію Шчучынскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 1967 годзе перайшоў у сістэму Дзяржплана БССР, працаваў старшым эканамістам, пазней — намеснікам начальніка аддзела. У 1975 годзе быў запрошаны ў апарат ЦК КПБ інструктарам, затым загадчыкам сектара, намеснікам загадчыка аддзела. У 1980 годзе заняў пасаду начальніка Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, у 1987 годзе — Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па статыстыцы і аналiзу, у 1994 годзе — Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў эканамічным саветнікам міністра.

Абіраўся членам прэзідыума кантрольнай камісіі КПБ (1990), дэлегатам XXIX і XXX з’ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дзясятага і адзінаццатага скліканняў[1].

Памёр у 2002 годзе, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі