Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінстат Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 1994
Папярэдняе ведамства Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу
Дата скасавання 2008
Заменена на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (Мінстат Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які існаваў з 1994 па 2008 гады і ажыццяўляў кіраўніцтва дзяржаўнай статыстыкай у Рэспубліцы Беларусь. Падпарадкоўваўся Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу ператвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1].

Першым міністрам указам прэзідэнта № 234 ад 3 снежня 1994 года быў прызначаны Уладзімір Нічыпаровіч[2].

2 снежня 1998 года ўказам прэзідэнта № 570 міністрам быў прызначаны Уладзімір Зіноўскі[3].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У Мінстат уваходзілі Цэнтр па падрыхтоўцы і выданню статыстычнай інфармацыі для органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўны вылічальны цэнтр», Навукова-даследчы інстытут статыстыкі, якія ў цэлым складалі адзіную сістэму органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі