Уладзімір Мікалаевіч Сакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Сакс
руск.: Владимир Николаевич Сакс
Дата нараджэння 9 (22) красавіка 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1979(1979-02-17) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія, геамарфалогія і палеанталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1958)
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Мікалаевіч Сакс[2] (руск.: Владимир Николаевич Сакс; (22 красавіка 1911 — 17 снежня 1979) — савецкі вучоны, геолаг, геамарфолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1933 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1932—1935 гадах працаваў у Беларускім геолагаразведачным трэсце (з 1933 года — Маскоўскі геолагаразведачны трэст)[2]. У 1935—1940 і з 1944—1958 гадах у Арктычным і антарктычным навукова-даследчым інстытуце (з 1948 года — Інстытут геалогіі Арктыкі), у 1940‒1944 гадах у Горнагеалагічным упраўленні Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху. З 1958 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР на пасадзе загадчыка лабараторыі стратыграфіі і палеанталогіі мезазою і кайназою.

Памёр У. М. Сакс 4 лютага 1979 года ў Маскве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У. М. Саксу належаць навуковыя працы па стратыграфіі адкладаў чацвярцічнага перыяду на тэрыторыі Беларусі, стратыграфіі, палеагеаграфіі і тэктоніцы мезазойскіх адкладаў Арктыкі і поўначы Сібіры.

Сярод апублікаванага:

  • О расчленении ледниковых отложений в странах Восточной Европы // Проблемы соврменной геологии. — 1935. Т. 5. № 7. — С. 680—692.
  • Геология и петрография Алазейского плато. — М.—Л.: Изд-во Главсевморпуть, 1941.
  • Стратиграфия юрской и меловой систем Севера СССР. — М.—Л., 1963 (у сааўтарстве);
  • Палеоландшафты Западной Сибири в юре, мелу и палеогене. — М.: Наука, 1968 (у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сакс Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]