Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў
Дата нараджэння: 6 мая 1939(1939-05-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: чэрвень 2018 (79 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковае званне:
Член у:
Узнагароды:

Уладзімір Мікітавіч Еўдакі́маў (6 мая 1939, Об, Новасібірская вобласць — чэрвень 2018, Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988). Правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскана інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19671971 гадах працаваў у Інстытуце «Сібакадэмпраект» г. Новасібірска. У 19712004 гадах працаваў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік архітэктурна-канструктарскага аддзела, намеснік дырэктара, галоўны спецыяліст па архітэктуры).

У 2005 годзе прызначаны старшынёй Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці Г.11.15.00-Архітэктура[1].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года. З 1984 па 1988 старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза архітэктараў СССР. З 1986 года — член Прэзідыума праўлення СА БССР і член Праўлення Саюза архітэктараў СССР. [1]

У 1992 года ўключаны ў склад Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

У 1996 годзе выбраны правадзейным членам Беларускай акадэміі архітэктуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: у Гродне — Дом піянераў і школьнікаў (1976), будынкі аблвыканкама па вул. Ажэшкі (1982; сааўтары У. Праабражэнскі, М. Бярэзін , А. Міхед, скульптуры Г. Буралкін, С. Палякоў[1]), упраўлення «Гроднасельбуд» па вул. Горкага (1983; сааўтары А. Кузняцоў, Зайцаў, М. Куняўскі[1]), кардыялагічны цэнтр па вул. Болдзіна (1984; сааўтары М. Куняўскі, Т. Захарава[1]), 16-павярховая гасцініца «Гродна» на 500 месцаў па вул. Паповіча (1985; сааўтары Ю. Патапаў, В. Папоў, Ю. Раманаў[1]), 3-зальны кінатэатр «Кастрычнік» на 1023 месцы па вул. Паповіча (1987, сааўтары Л. Вільчко, В. Шапавалаў, М. Бярэзін[1]), будынак аэравакзала (1991, сааўтары Л. Маскалевіч, М. Куняўскі, В. Васілюк, М. Бярэзін, В. Чубіч[1]), жылы дом са сберкасай (1980), 9-павярховы інтэрнат на 414 месцаў у г. Гродна[1], 102-кватэрны жылы дом па вул. Горкага ў г. Гродна (сааўтары А. Пархута, І. Абухаў, Т. Бутакова), праект групы 5-11 павярховых жылых дамоў па вул. Савецкіх Пагранічнікаў у г. Гродна (сааўтары А. Пархута, І. Абухаў, Т. Бутакова)[1], 9-павярховы 37-кватэрны жылы дом у г. Ліда[1], 13-павярховы інтэрнат 19-га трэста на 500 месцаў з актавай залай і сталовай (1982; сааўтар В. Шапавалаў) і інтэрнат завода «Электравырабаў» (1983, абодва ў сааўтарстве) у Лідзе; дом для маласямейных (1984, сааўтары Л. Вільчко, М. Бярэзін, М. Куняўскі[1]) у Смаргоні, праект гарадка «Рось» Ваўкавыскага раёна (сумесна з інстытутам «Мінскграмадзянпраект»; сааўтары А. Пархута, А. Тараненка, Н. Жучко, А. Быстроў, М. Куняўскі, Т. Макарэвіч, І. Мазнічка, В. Васілюк)[1] і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1984), медалём «Ветэран працы» (1990)[1].

У 1991 годзе прысуджана прэмія Савета Міністраў за праектаванне і рэалізацыю будаўніцтва 3-х зальнага кінатэатра ў г. Гродна, у 1998 годзе - Дзяржаўная прэмія за праектаванне і будаўніцтва гарадка Рось, у 1999 г. — прэмія імя У. А. Караля за праектаванне і будаўніцтва добраўпарадкавання г. Навагрудка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Еўдакімаў Уладзімір Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. −320 с.