Уладзімір Мінавіч Мазго

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мінавіч Мазго
Асабістыя звесткі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт

Уладзімір Мінавіч Мазго (нар. 5 сакавіка 1959 г., г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 г. у г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1964-1968 гг. разам з бацькамі жыў у Кемераўскай вобласці. У 1976 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 г.). Служыў у Савецкай Арміі (1979-1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1984-2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Затым працаваў у выдавецтве «Мастацкая_літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя». З 2014 года – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1972 г. у зэльвенскай раённай газеце “Праца”.

У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»).

Аўтар паэтычных кніг

  • “Пад спеў крыніц” (1982)
  • “Вершаліна” (1987),
  • “Марафон” (1992)
  • “Анёл нябесны” (2007)
  • “Сакавіны” (2012, паэзія і проза)
  • “У нябёсах вясны” (2013, выбраныя творы)
У.М. Мазго ў дзіцячай бібліятэцы №12

Выдаў кнігі для дзяцей

  • “Калі спрачаюцца маланкі” (1989)
  • “Суседзі па сусвеце” (1994)
  • “Смехапад “ (1999)
  • “Прыгоды марахода” (2002)
  • “Цуда-вуда” (2008)
  • “Таямнічая планета” (2008)
  • “Лепшыя сябры” (2012)
  • “Загадкавая азбука” (2012)
  • “Адвечныя скарбы Радзімы” (2013)
  • “Адкрывай свой родны край” (2013)
  • “Завітала ў госці казка” (2014)
  • “Слоны с Луны” (2014, пераклад з беларускай)
  • “Вавёркі лушчаць зоркі” (2019)

  Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і інш. мовы.

  Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады: Іны Афанасьевай, Анатоля Ярмоленкі, Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Валерыя Дайнекі, Якава Навуменкі, Ірыны Дарафеевай, Алега Цівунова, Андрэя Хлястова, Дзмітрыя Качароўскага, Алены Саўленайтэ, Наталлі Бярнацкай, Валерыя Разанава, ансамбляў “Сябры”, “Бяседа” ( песні “Варажба”, “Дачнікі”, “Вербніца”, “Святло вачэй”, “Косы твае”,”Мне ўсё верыцца”, “Гадзіна пік”, “Вечарынка”, “Чараўніца ёлка”, “Купальская” і інш.). Яго вершы сталі песнямі, дзякуючы кампазітарам Алегу Елісеенкаву, Эдуарду Ханку, Леаніду Захлеўнаму, Уладзіміру Будніку, Валерыю Іванову, Мікалаю Сацуру, Зміцеру Яўтуховічу, Паўлу Яроменку, Дзмітрыю Даўгалёву і інш. Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску, Нацыянальным фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечна, міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2005).
  • Выдатнік друку Беларусі (2007).
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі Залаты купідон (2008)
  • Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008).
  • Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2016).
  • Пераможца конкурсу  на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь  (2018).
  • Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2018).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Мінавіч Мазго // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.