Уладзімір Пятровіч Замяталін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Замяталін
Нараджэнне 14 мая 1948(1948-05-14)
Смерць 7 ліпеня 2019(2019-07-07)[1] (71 год)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Уладзімір Пятровіч Замяталін (руск.: Владимир Петрович Заметалин; 14 мая 1948, г. Тула, Расія — 7 ліпеня 2019[2]) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў РСФСР. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (1973), Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на палітычнай рабоце ў Савецкай Арміі: намеснік камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па палітычнай частцы, намеснік начальніка палітаддзела дывізіі, арганізацыйна-партыйнай работы палітупраўлення, аддзела сацыяльна-прававой работы ваенна-палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі. 3 1992 намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік прэс-цэнтра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года ён быў у камандзе прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Менавіта ён прыдумаў скарыстаць у якасці «чорнага піяру» тое, што нібыта іншы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка скраў фен у сцюардэсы, калі беларуская дэлегацыя вярталася з паездкі ў Кітай[3].

У хуткім часе У. Замяталін апынуўся ў камандзе пераможцы выбараў А. Лукашэнкі. Калі ў адстаўку сышоў пасля скандалу А. Фядута, менавіта У. Замяталін стаў начальнікам Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі, а затым заняў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[4]. У студзені—ліпені 1997 старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 3 ліпеня 1997 намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У верасні 2001 звольнены з гэтай пасады.

З снежня 2006 па снежань 2010 узначальваў кінастудыю «Беларусьфільм»[5]. Фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты»[6]. Каб падтрымаць беларускае кіно прапанаваў абкласці падаткам галівудскія фільмы.

У 2018 годзе розгалас атрымаў скандал, які былы галоўны ідэолаг краіны ўчыніў у мінскім магазіне, дзе некалькі кас абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове. У прыватнасці ён заявіў: «Да не хочу я говорить на вашем долбанном языке. Конституцию почитайте и отвечайте мне по-русски!»[7].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык паказвае палкоўніка Уладзіміра Замяталіна як

"

…адну з найбольш чорных фігураў у найноўшай гісторыі Беларусі, які адкрыта казаў, што стварэньне незалежнай Беларусі – злачынства, і выступаў за далучэньне краіны да Расеі[8].

"

Выданне «Наша Ніва» называе У. Замяталіна «адыёзным ідэолагам 1990-х» і заўважае, што пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў наймацнейшым[9].

Пры гэтым яго папярэднік на пасадзе кіраўніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Аляксандр Фядута кажа пра У. Замяталіна, што той не быў ідэолагам, ён быў выканаўцам. Яго хвалявала толькі меркаванне ўласнага кіраўніцтва, і такі падыход рабіў яго чалавекам, які быў патрэбны А. Лукашэнку[10]. А. Фядута заўважае, што У. Замяталін так і не змог палюбіць Беларусь, бо яго радзімай быў СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]