Аляксандр Іосіфавіч Фядута
Аляксандр Іосіфавіч Фядута | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, журналіст |
Навуковая сфера | філалогія і паліталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гуманітарных навук[d] (30 чэрвеня 2017) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Алякса́ндр Іо́сіфавіч Фяду́та (нар. 3 лістапада 1964, Гродна) — беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філалогіі (PhD Phililogy)[3].
У час палітычнага крызісу пасля выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года быў затрыманы ў Маскве і абвінавачаны ў спробе захопу ўлады. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, прызнаны палітычным зняволеным .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў сярэдняй школе № 15 Гродна. Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20.
У 1991 годзе перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Быў сябрам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993).
Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 года ўзяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і ў пачатку студзеня 1995 года быў звольнены.
Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[4].
Працаваў у асноўных недзяржаўных выданнях, крытычных да ўладнага курсу: з сакавіка 1995 года ў «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 года ў газеце «Народная Воля». З чэрвеня 1998 года працуе ўласным карэспандэнтам газеты «Московские новости» ў Беларусі. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Вёў цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»).
Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина».
Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1998). Член Беларускага аб’яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). З 1999 года — прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».
У 2006 годзе журналістка «Белорусских новостей» Алена Наважылава выкрыла факты выкарыстання ейных тэкстаў пад прозвішчам Фядуты ў амерыканскай газеце «Новое русское слово»[5]. У выніку Фядута папрасіў прабачэння ў Наважылавай і «Белорусских новостей»[6].
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровы член ПЭН-цэнтра Літвы.
Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Гэта была першая палітычная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, напісаная членам яго першага перадвыбарчага штаба[7] .
Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» з моманту яе заснавання і да 10 студзеня 2014 года[8][9].
Прэзідэнцкая кампанія 2010 года
[правіць | правіць зыходнік]У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, арыштаваны 20 снежня 2010 года ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.[10] 29 снежня яму было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі)[11]. 30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК Беларусі (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).
Філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўраду Расіі ў абарону свайго калегі[12]. Пад іншым зваротам у абарону Фядуты і іншых арыштаваных літаратараў, дзеячаў мастацтва, журналістаў, навукоўцаў, адрасаваным Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і іншым міждзяржаўным структурам, падпісаліся спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучы Аляксандр Архангельскі, літаратуразнаўца Мікалай Багамолаў, паэты Міхась Айзенберг, Наталля Гарбанеўская і Цімур Кібіраў і дзесяткі іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і іншых краін.[13] 11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[14]. 20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.[15]
З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь[16].
Справа аб спробе дзяржаўнага перавароту
[правіць | правіць зыходнік]12 красавіка 2021 года разам з адвакатам Юрасем Зянковічам затрыманы ў Маскве[17]. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»)[18].
20 красавіка 2022 года праваабаронцы прызналі Фядуту палітычным зняволеным[19].
5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Аляксандр Фядута прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[20].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі камсамола Гродзеншчыны за педагагічную дзейнасць (1989). Узнагароджаны «Знакам Гайдара», з фармулёўкай «за верность детям» (1991)[21].
- Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра і прэміі «Вольнае слова» БАЖ.[22]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Федута А. И. Мой маленький Париж. — Минск: Лимариус, 2014. — 276 с. — 300 экз. — ISBN 9978-985-6968-42-9.
- Федута А. И. Американские стихи. — Berlin: SAWADOWSKI-Verlag, 2012.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Федута А. И. Читатель в творческом сознании автора «Евгения Онегина» // Болдинские чтения. Горький, 1986. С. 94 — 106 (в соавторстве с Егоровым И. В.);
- Федута А. И. Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
- Федута А. И. Что такое «непротивление»? // Ненасілле і Беларусь. Б.м., 1999;
- Федута А. И. Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина. Мн., 1999 (в соавторстве с Егоровым И. В.)
- Федута А. И. Лукашенко: Политическая биография. / под ред. Будинаса Е. М.:, М., 2005. — 704 с. ISBN 5-98097-007-Х
- Фядута А. І. Паэтычны аглядальнік: партрэты і рэцэнзіі / А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2006.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Фядута А. Перамога і параза здаровага сэнсу, або Вяртанне Булгарына // Фадзей Булгарын. Выбранае / Фядута А. (укладанне, прадмова і камэнтар). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — С. 5—42. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор). — 2000 экз. — ISBN 985-6638-97-6.
- Фядута А. Установка на читателя и проблема «жанра» в русских мемуарах 1-й половины XIX века // Opus # 1-2: Русский мемуар. Соавторство. Сборник статей = Rusų memuaras. Bendraautorystė / Г. Михайлова, Н. Арлаускайте, А. Двоеглазов (сост.). — Вильнюс: Издательство Вильнюсского университета, 2005. — С. 68—79. — 266 с. — (Mokslo darbai. Literatūra = Научные труды: Литература 47 (5)). — ISBN 9986-19-792-9.
- Федута А. Цензор оценивает историка (неизвестный отзыв о книге Т. Нарбутта // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захары Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2007. — С. 174—177. — 444 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-6740-78-0.
- Фядута А. У змаганні за Праўду // Аляксей Карпюк. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова, камэнтар А. Фядуты. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 89—90. — 600 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1000 экз. — ISBN 978-985-6852-15-5.
- Федута А. И. Один из узлов нашей общей истории // Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Составитель Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 3—18. — 244 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-6740-82-7.
Укладальнік
[правіць | правіць зыходнік]- Выбранае / Булгарын Фадзей; Беларускі кнігазбор, т. 23. Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с.
- Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)[23].
- Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). Уклад. Фядута А.; уступны артыкул, камэнтар: Лаўрынец П., Рэйтблат А., Фядута А. — Мн.: Лімарыюс, 2008. — 244 с.[24] — Зборнік прысвечаны «справе філаматаў», у склад зборніка ўвайшлоў нарыс вядомага польскага гісторыка Іаахіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», успаміны прафесара Івана Лабойкі (друкуюцца ўпершыню) — сучаснікаў «справы філаматаў». У Дадатках публікуюцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
- Калейдаскоп успамінаў. У 2 т. / Пшацлаўскі Восіп; Уклад., прадм., камент. і імён. паказальнік Аляксандр Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2012. 376, 368 с. (Беларуская мемуарная бібліятэка)
- Поляки в Петербурге в первой половине XIX века / Сост., предисл., подгот. текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и коммент. А. И. Федуты; пер. воспоминаний С. Моравского, Т. Бобровского и А.-Г. Киркора с польск. Ю. В. Чайникова. — М.: Новое литературное обозрение, 2010. — 912 с. — (Россия в мемуарах). — 1000 экз. — ISBN 978-5-86793-816-1.
- Маліноўскі Мікалай. Кніга ўспамінаў / Укладанне, прадмова, каментары і імённы паказальнік кандыдат філалагічных навук Аляксандр Фядута; пераклад з польск. Я. М. Кісялёва. — Мінск: Лімарыус, 2014. — 240 с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-39-9.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Аляксандр Фядута атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце // nashaniva.by, 02.07.2017
- ↑ Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
- ↑ https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_articles_116_148731 Архівавана 2 жніўня 2016.
- ↑ https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_news_116_262442 Архівавана 29 красавіка 2015.
- ↑ https://zapraudu.info/aleksandr-feduta-absolyutnaya-vlast-kotoruyu-lukashenko-priobrel-sdelala-ego-zalozhnikom/ Архівавана 10 кастрычніка 2016.
- ↑ https://novychas.by/hramadstva/fjaduta_sychodzicj_z_havary_pr Фядута сыходзіць з «Гавары праўду!»
- ↑ http://naviny.by/rubrics/society/2014/01/13/ic_articles_116_184228 Александр Федута оставил пост зампреда «Говори правду»
- ↑ https://euroradio.fm/ru/node/935825 Задержан Александр Федута
- ↑ http://www.belaruspartisan.org/politic/172433/(недаступная спасылка) Александру Федуте предъявлено обвинение
- ↑ http://graniru.org/Politics/World/Europe/Belarus/m.184689.html Филологи разных стран выступили в защиту арестованного в Минске белорусского коллеги
- ↑ http://os.colta.ru/news/details/19451/ Открытое письмо в защиту арестованных в Белоруссии
- ↑ https://spring96.org/ru/news/42524 Александр Федута отпущен под подписку о невыезде
- ↑ http://naviny.by/rubrics/society/2011/05/20/ic_news_116_368283 Объявлены приговоры Некляеву, Рымашевскому, Дмитриеву, Федуте, Возняку и Положанко
- ↑ https://www.svaboda.org/a/fiaduta-plianuje-viarnucca-u-bielarus/28148669.html «Я стаміўся ад палітыкі, хочацца проста жыць…» — палітоляг Фядута плануе вярнуцца ў Беларусь
- ↑ КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы Архівавана 19 красавіка 2021.
- ↑ «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте» Архівавана 21 красавіка 2021.
- ↑ Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (20 красавіка 2022).
- ↑ [1]
- ↑ А. Фядута апошні з узнагароджаных «Знакам Гайдара» у гісторыі ВЛКСМ.
- ↑ http://www.svaboda.org/a/27292772.html Літанкета Свабоды: Аляксандар Фядута
- ↑ У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008(недаступная спасылка) — Эл.рэсурс nashaniva.by
У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава. - ↑ Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти»(недаступная спасылка) // Наша Ніва on-line: Культура / 19:12, 4 чэрвеня 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наша Ніва on-line: Культура — Эл.рэсурс nashaniva.by
- Федута Александр // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
- Федута Александр Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
- Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. − 2013. — С. 163—176 — ISBN 978-985-6025-25-2
- Palitviazni.info — 2013. — С. 216—221
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Федута А. И. Наполеон и Ян Снядецкий // Meninis tekstas: Suvokimas. Analize. Interpretacija. — Vilnius: VPU leidykla, 2008. — Nr.6 (1). — P. 120—134.
- Федута А. И. Письма прошедшего времени: Материалы к истории литературы и литературного быта Российской империи / А. И. Федута. — Минск : Лимариус, 2009. — 264 с.: ил.
- Федута А. И.. Пытка свободой . Московские новости (27 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 2011-5-28.
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены КПСС
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Члены «Гавары праўду»
- Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Дактары філалагічных навук
- Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»
- Журналісты Беларусі