Уладзімір Пятровіч Кёпен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Пятровіч Кёпен
Wladimir Peter Köppen
Wladimir Peter Köppen.jpg
Дата нараджэння

25 верасня (7 кастрычніка) 1846(1846-10-07)

Месца нараджэння

Санкт-Пецярбург

Дата смерці

22 чэрвеня 1940(1940-06-22) (93 гады)

Месца смерці

Грац

Грамадзянства

Flag of the German Reich (1935–1945).svg Германія

Бацька:

Пётр Іванавіч Кёпен[1]

Род дзейнасці

географ, эсперантыст, навуковец па вывучэнні Зямлі, метэаролаг, батанік, кліматолаг

Навуковая сфера

геаграфія, метэаралогія, кліматалогія, батаніка

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі, Гайдэльбергскі і Лейпцыгскі ўніверсітэты

Commons-logo.svg Уладзімір Пятровіч Кёпен на Вікісховішчы

Уладзімір Пятровіч Кёпен (руск.: Владимир Петрович Кёппен, ням.: Wladimir Peter Köppen, 25 верасня [7 кастрычніка] 1846, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1940, Грац) — нямецка-рускі географ, метэаролаг, кліматолаг і батанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і навукоўца-этнографа Пятра Іванавіча Кёпена ў Санкт-Пецярбургу. Малодшы брат акадэміка Фёдара Пятровіча Кёпена. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і ва ўніверсітэтах Гайдэльберга і Лейпцыга, дзе ў 1870 годзе абараніў дысертацыю.

З 1872 па 1875 год працаваў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі, сакратаром метэаралагічнай камісіі Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, затым паступіў на службу ў германскую марскую абсерваторыю ў Гамбургу (ням.: Deutsche Seewarte), дзе працаваў да 1919 года.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Über die Abhängigkeit des klimatischen Charakters der Winde von ihrem Ursprunge» («Repert. für Meteorologie», том IV);
  • «Tägliche Perioden der Windgeschwindigkeit» (там жа, 1879);
  • «Wolken Atlas» (Гамбург, 1890);
  • «Klimalehre» (Лейпцыг, 1906);
  • «Maritime Meteorologie» (1909).

Яго праца «Geographisches System der Klimate» (1936), у якой ён распрацаваў аб'ектыўную класіфікацыю клімату на зямлі, дагэтуль мае вялікае значэнне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Класіфікацыя тыпаў клімату паводле Кёпена