Улаф Мельберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Улаф Мельберг
Olof Mellberg 2006.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эрык Улаф Мельберг
Мянушка Барада
Нарадзіўся 3 верасня 1977(1977-09-03)[1][2][3] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—1996 Сцяг Швецыі Гульспанг
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Сцяг Швецыі Дэгерфарс 47 (0)
1997—1998 Сцяг Швецыі АІК 17 (0)
1998—2001 Сцяг Іспаніі Расінг 98 (0)
2001—2008 Сцяг Англіі Астан Віла 232 (8)
2008—2009 Сцяг Італіі Ювентус 27 (2)
2009—2012 Сцяг Грэцыі Алімпіякос 71 (7)
2012—2013 Сцяг Іспаніі Вільярэал 29 (2)
2013—2014 Сцяг Даніі Капенгаген 22 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996—1999 Сцяг Швецыі Швецыя (да 21) 27 (4)
2000—2012 Сцяг Швецыі Швецыя 117 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Улаф Мельберг на Вікісховішчы

Э́рык У́лаф Ме́льберг (шведск.: Erik Olof Mellberg; нар. 3 верасня 1977, Гульспанг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швецыі (2000—2012).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Мельберг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспанг», адкуль быў запрошаны ў клуб вышэйшага дывізіёна «Дэгерфарс». Пасля вылету «Дэгерфарса» з вышэйшага дывізіёна Мельберг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у шведскай лізе рушыла ўслед запрашэнне ў іспанскую Ла Лігу, у клуб «Расінг» (Сантандэр), дзе ён адразу стаў асноўным іграком.

Мельбергам цікавіліся «Барселона» і «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу пераходу ў «Астан Вілу». У бірмінгемскім клубе ён стаў капітанам каманды і быў ім на працягу 3 гадоў. У сезоне 2002/03 адыграў без замен усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм'ер-лізе[4]. У апошнім сезоне ён быў пераведзены са звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы на правы фланг.

У студзені 2008 года падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з «Ювентусам». У турынскі клуб Мельберг перайшоў пасля сезону 2007/08 паводле правіла Босмана. У складзе «Ювентуса» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу і 1/8 фіналу гэтага турніру.

У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт з якім разлічаны на 3 гады, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[5]. У жніўні 2012 года падпісаў канртакт з «Вільярэалам» і дапамог яму вярнуцца ў Ла Лігу. Завяршыў кар’еру ў складзе клуба «Капенгаген».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Мельберг удзельнічаў ва многіх чэмпіянатах свету і Еўропы ў складзе зборнай Швецыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

АІК

«Алімпіякос» Пірэй

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Улафа і яго сяброўцы Караліны Кіль ёсць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) і сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.

Зноскі

  1. Olof Mellberg // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. OLOF MELLBERG // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Olof Mellberg // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Статыстыка на footballdatabase.eu
  5. Мельберг подписал контракт с «Олимпиакосом». sports.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Юхан М'ельбю
Капітан зборнай Швецыі
2002 — 2006
Пераемнік:
Фрэдрык Юнгберг
Папярэднік:
Стыў Стонтан
Капітан «Астан Вілы»
2003 — 2006
Пераемнік:
Гарэт Бэры