Універсітэт штата Аява
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Універсітэт штата Аява | |
---|---|
Па-англійску | Iowa State University of Science and Technology |
Дэвіз | англ.: Science with practice, бел.: Навука з практыкай |
Заснаваны ў | 1858 |
Тып | універсітэт штата |
Мэтавы фонд | $ 867 млн[1] (2010) |
Прэзідэнт | Грэгары Геафрой |
Месца размяшчэння |
42°01′26″ пн. ш. 93°38′51″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (8 км²) |
Студэнтаў | 29 887[2] |
Бакалаўраў | 24 343[2] |
Магістраў і дактароў | 4 958[3] |
Выкладчыкаў | 1 740[4] |
Колеры | |
Талісман | Кардынал Су |
Афіцыйны сайт | www.iastate.edu |
Універсітэт навукі і тэхнікі штата Аява (англ.: Iowa State University of Science and Technology), больш вядомы як Універсітэт штата Аява — грамадскі ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Эймсе, штат Аява. Заснаваны ў 1858 годзе. Да 1959 года называўся — Каледж сельскай гаспадаркі і механічных мастацтваў штата Аява (англ.: Iowa State College of Agriculture and Mechanic Arts).
З 1958 года ўніверсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.
У склад універсітэта ўваходзяць 8 каледжаў[5]:
- Сельскай гаспадаркі і навук пра жыццё
- Бізнесу
- Дызайну
- Інжынерных навук
- Выпускнікоў
- Навук пра чалавека
- Свабодных мастацтваў і навук
- Ветэрынарнай медыцыны
Зноскі
- ↑ ISU Foundation raises record-breaking $867 million(англ.) . Iowa State Daily. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ 2,0 2,1 Another record: Iowa State University fall enrollment nears 30,000(англ.) . Iowa State University of Science and Technology. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Iowa State announces record student enrollment figures(англ.) . Iowa State Daily. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Quick Facts(англ.) (PDF) (недаступная спасылка). Fact Book 2010—2011. Iowa State University of Science and Technology. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2011. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Colleges & departments(англ.) . Iowa State University of Science and Technology. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 9 верасня 2011.