Англійская футбольная ліга
Выгляд
(Пасля перасылкі з Футбольная ліга Англіі)
| Англійская футбольная ліга | |
|---|---|
| English Football League | |
| Краіна |
|
| Заснаваны | 1888 |
| Дывізіёны |
Чэмпіёншып Ліга 1 Ліга 2 |
| Кол-ць каманд | 72 |
| Узровень у сістэме ліг | 2—4 |
| Выхад у | Прэм’ер-ліга |
| Выбыванне ў | Нацыянальная ліга |
| Нацыянальныя турніры |
Кубак Англіі Кубак Англійскай футбольнай лігі Трафей Англійскай футбольнай лігі[1] |
| Міжнародныя турніры | Ліга Еўропы УЕФА[2] |
| Дзеючы пераможца |
Норвіч Сіці (Ч) Хал Сіці (1) Чэлтнем Таўн (2) |
| Сайт | football-league.co.uk |
Англійская футбольная ліга (англ.: English Football League, EFL) — прафесійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клубы Англіі і, часткова, Уэльса. З’яўляецца часткай «піраміды» чэмпіянату Англіі па футболе.
Самыя моцныя клубы Лігі па выніках сезону пераходзяць у англійскую Прэм’ер-лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клубы Прэм’ер-лігі па выніках сезону адпраўляюцца ў Англійскую футбольную лігу.
Да 2016 года ліга была вядомая як Футбольная ліга (англ.: The Football League).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]«Футбольная ліга» складаецца з трох чэмпіянатаў.
- У парадку змяншэння значнасці:
- Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі (EFL Championship)
- Англійская футбольная ліга 1 (EFL League One)
- Англійская футбольная ліга 2 (EFL League Two)
У кожнай лізе ўдзельнічаюць па 24 каманды. Клубы, якія ўваходзяць у Англійскую футбольную лігу, маюць прафесійны статус.
Зноскі
- ↑ Толькі для Лігі 1 і Лігі 2
- ↑ Пераможца Кубка Англіі ці Кубка лігі