ФК Бернлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бернлі
Поўная назва

Burnley Football Club

Мянушкі

The Clarets (Бардовыя)

Заснаваны

1882

Горад

Бернлі

Стадыён

Тэф Мур
Умяшчальнасць: 21 800

Прэзідэнт

Майк Гэрлік

Галоўны трэнер

Шон Дайч

Чэмпіянат

Прэм'ер-ліга

2016/17

16 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бернлі» (англ.: Burnley Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада Бернлі, Ланкашыр. Клуб з'яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сезоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 года базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клубам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прыняты ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клуба англійскага футбола таго часу клуба «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бернлі» на новыя поспехі. «Бернлі» двойчы быў чэмпіёнам Англіі ў 1921 і 1960 гадах і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Англіі ў 1914 годзе. У 1961 годзе клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Напачатку сваёй гісторыі «Бернлі» быў адным з лідараў англійскага футболу, стала выступаючы ў вышэйшым дывізіёне, аднак з 1976 па 2009 гады каманда вагалася па ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клуб, нават, здолеў пазбегнуць вылету ў Канферэнцыю. У 2009 годзе «Бернлі» здолеў вярнуцца ў вышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сезоне вылецеў з яго. Сезон 2014/15 клуб зноў пачаў у Прэм'ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасля «Лестэр Сіці»[1]. Па выніках сезону «Бернлі» ізноў апусціўся ў Чэмпіёншып.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Англіі Бр Том Хітан Капітан каманды 1986
2 Сцяг Англіі Аб Мэцью Лоўтан 1989
3 Сцяг Англіі Аб Чарлі Тэйлар 1993
4 Сцяг Англіі ПА Джэк Корк 1989
5 Сцяг Англіі Аб Джэймс Таркоўскі 1992
6 Сцяг Англіі Аб Бэн Мі 1989
8 Сцяг Англіі ПА Дын Марні 1984
9 Сцяг Уэльса Нап Сэм Воўкс 1989
10 Сцяг Аўстрыі Нап Эшлі Барнс 1989
11 Сцяг Новай Зеландыі Нап Крыс Вуд 1991
12 Сцяг Ірландыі ПА Робі Брэдзі 1992
13 Сцяг Ірландыі ПА Джэф Хендрык 1992
16 Сцяг Бельгіі ПА Стывен Дэфур 1988
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Сцяг Ісландыі ПА Ёхан Берг Гудмундсан 1990
18 Сцяг Англіі ПА Эшлі Уэствуд 1990
19 Сцяг Ірландыі Нап Джонатан Уолтэрс 1983
20 Сцяг Нарвегіі ПА Фрэдрык Ульвестад 1992
21 Сцяг Бермудскіх астравоў Нап Ніхка Уэлс 1990
22 Сцяг Даніі Бр Анерс Ліндэгор 1984
23 Сцяг Ірландыі Аб Стывен Уорд 1985
26 Сцяг Шатландыі Аб Філ Бардслі 1985
28 Сцяг Ірландыі Аб Кевін Лонг 1990
29 Сцяг Англіі Бр Нік Поўп 1992
30 Сцяг Англіі Бр Адам Легздынс 1986
37 Сцяг Канады ПА Скот Арфілд 1988

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]