Фёдар Трафімавіч Канстанцінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Трафімавіч Канстанцінаў
Дата нараджэння 5 красавіка 1915(1915-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1991(1991-10-13) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, публіцыст
Навуковая сфера філасофія і публіцыстыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Фёдар Трафімавіч Канстанці́наў[1] (5 красавіка 1915 — 13 кастрычніка 1991) — вучоны, філосаф і публіцыст, доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Зялёны Прудок (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», газетах «Звязда», «Столинская молодёжь», часопісе «Іскры Ільіча». З 1941 года ў Маскве, на камсамольскай і партыйнай рабоце, рэдагаваў часопіс «Славяне». З 1953 года ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР — загадчык сектара філасофіі.

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар беларускага савецкага календара 1943 года, брашур «Герой Савецкага Саюза Х. А. Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). Зрабіў пераклад на беларускую мову рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Одноэтажная Америка».

Сярод апублікаванага:

  • Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. — М. 1950.;
  • О народной демократии в странах Европы. Сборник статей. — М. 1956.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]