Філон Александрыйскі
| Філон Александрыйскі | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Φίλων τοῦ Ἀλεξανδρείας | |
| | |
| Дата нараджэння | каля 15 да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 50[1] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | філосаф, гісторык, пісьменнік, багаслоў |
| Навуковая сфера | філасофія |
| Школа/традыцыя | александрыйская школа |
| Аказалі ўплыў | платанізм, стаіцызм |
| Зведалі ўплыў | Аполас Александрыйскі |
Філон Александрыйскі (21 або 28 да н.э. — 41 або 49), антычны філосаф-эклектык, прадстаўнік іўдзейска-грэчаскай філасофіі ў Аляксандрыі (Егіпет).
Лічыў Біблію крыніцай і крытэрыем не толькі рэлігійнай, але і ўсякай іншай ісціны, а Майсея сапраўдным выразнікам Боскага адкрыцця. Бог у Філона выступае адзінай актыўнай і вечнай сілай свету. Ідэі Філона шмат у чым адрозніваліся ад хрысціянскіх, але ў цэлым яны былі блізкі да хрысціянства і таму забяспечылі Філону надзвычайную папулярнасць у патрыстыцы. Хрысціянства адчула моцны ўплыў яго александрыйскай школы. На 1-ым Сусветным саборы (325, Нікея) філасофскае вучэнне Філона было адхілена як паганскае і пантэістычнае, аднак яно адыграла важную ролю прамежкавага звяна паміж паганствам і хрысціянствам.
Зноскі
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.