Арыстафан Візантыйскі
Выгляд
| Арыстафан Візантыйскі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, бібліятэкар, граматык, рэдактар |
| Дата нараджэння | 257 да н.э. ці 260 да н.э.[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 180 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
Арыстафан Візантыйскі (грэч. Ἀριστοφάνης, каля 257-180 гг. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філолаг. З ранніх год жыў у Александрыі.
Каля 195 года да н. э. пасля Эратасфена стаў загадваць Александрыйскай бібліятэкай.
Пакінуў значны ўклад у антычную філалогію. Ім было падрыхтавана да выдання мноства тэкстаў, якія складаюць залаты фонд старажытнагрэчаскай і сусветнай літаратуры. Арыстафан падрыхтаваў каментаванае выданне Гамера. Выдаваў Гесіёда, лірыкаў VI і V стагоддзяў да н. э., такіх, як Алкман, Алкей, Анакрэонт, Піндар. Да Арыстафана тэксты лірыкаў запісваліся суцэльна, як проза; філолаг у сваім выданні прапанаваў дзяленне лірычных паэтаў на калоны.
- ↑ Аристофан Византийский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 94–95.