Фіялка ўзгоркавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фіялка ўзгоркавая
Viola collina (1).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola collina

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  333555
EOL  2889876
IPNI  867910-1
TPL  kew-2463703

Фіялка ўзгоркавая[3] (Viola collina) — від травяністых раслін сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Расце ў Еўропе і Азіі. Этымалогія: лац.: collinus — «узгоркавы»[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліна шматгадовая травяністая 4-9 см вышынёй у бяскветкавым стане, а пры плоданашэнні — да 20 см вышынёй. Карэнішча жоўта-карычневае, моцнае, тоўстае, шчыльна вузловае, вярхушка часта разгалінаваная, карані шматлікія, карычняватыя. Прылісткі падоўжана-ланцэтныя, доўга-махрыстыя. Лісце базальнае, зваротна-сэрцападобнае, часта апушанае. Кветкі бледна-фіялетавыя, пахкія. Чашалісцікі даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, 5-6 мм, узорыстыя і залозістыя. Пялёсткі бялёсыя на аснове. Плады — шарападобныякаробачкі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Люксембург, Польшча, Швейцарыя, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; Азія: Кітай, Японія, Карэя, Паўночная Карэя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія. Насяляе лясы, узлескі, гушчары, пашы, травяныя схілы, горныя даліны, зацененыя і вільготныя месцы; ніжэй 2800 м.

Ва Украіне расце на схілах, узлесках, зарасніках — у лесастэпе, зрэдку.. Расліна ўваходзіць у пералік рэгіянальна рэдкіх відаў, якія патрабуюць аховы ў межах Чаркаскай вобласці[5].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка ўзгоркавая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.) . Праверана 27 верасня 2017.
  5. Шевчик В.Л., Куземко А.А., Чорна Г.А. Список рідкісних видів судинних рослин, що підлягають охороні в межах Черкаської області // Заповідна справа в Україні. — 2006. — В. 12. — № 1. — С. 11–17.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]