Хаакін Санчэс
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хаакін Санчэс Радрыгес | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 ліпеня 1981[1][2][3] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||
Вага | 120 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хаакін Санчэс Радрыгес (ісп.: Joaquín Sánchez Rodríguez; нар. 21 ліпеня 1981, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Іспанія) ― іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рэал Бетыс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Бетыс»[правіць | правіць зыходнік]
Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзервовай камандзе «Рэал Бетыс B». Адыграўшы сезон у дублюючым складзе ігрок у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды і стаў яе лідарам. Агулам Хаакін правёў 6 сезонаў за каманду з Севільі і выходзіў на газон у футболцы «Рэала Бетыса» 180 матчаў, у якіх забіў 29 мячоў, пасля чаго ў 2006 годзе патрапіў у «Валенсію».
«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]
У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сезоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадачаў.
«Малага»[правіць | правіць зыходнік]
27 чэрвеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з клубам «Малага» тэрмінам на 3 гады[4]. Дапамог андалусійскаму клубу дайсці да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў.
«Фіярэнціна»[правіць | правіць зыходнік]
12 ліпеня 2013 года Хаакін стаў іграком італьянскай «Фіярэнціны». 20 кастрычніка таго ж года забіў першы мяч за «фіялак», калі дапамог перамагчы дзейнага чэмпіёна «Ювентус» з лікам 4:2. Таксама, дапамог «Фіярэнціне» дайсці да фіналу Кубка Італіі ў 2014 годзе.
Вяртанне ў «Бетыс»[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2015 года Хаакін вярнуўся ў «Бетыс», падпісаўшы трохгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел на чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2005, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
Зноскі
- ↑ Joaquín // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOAQUIN sanchez rodriguez // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Joaquín Sánchez Rodríguez // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Joaquín: «Es un sueño poder participar en este proyecto tan bonito». Афіцыйны сайт «Малагі»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)