Андрэс Іньеста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Андрэс Іньеста
Spain - Chile - 10-09-2013 - Geneva - Andres Iniesta 1.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэс Іньеста
Мянушка Ілюзіяніст (ісп.: El Ilusionista)
Нарадзіўся 11 мая 1984(1984-05-11) (33 гады)
Фуэнтеальбілья, Альбасетэ, Іспанія
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазіцыя Паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Нумар 8
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1996 Сцяг Іспаніі Альбасетэ
1996 — 2001 Сцяг Іспаніі Барселона
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Сцяг Іспаніі Барселона B 54 (5)
2002 — Сцяг Іспаніі Барселона 337 (33)
Нацыянальная зборная**
2006 — Сцяг Іспаніі Іспанія 95 (11)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 мая 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 сакавіка 2014.

Андрэс Іньеста Люхан, болей вядомы як Андрэс Іньеста (11 мая 1984, Фуэнтэабія, Альбасетэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, які гуляе на пазіцыі паўабаронцы ў каталонскай «Барселоне» і зборнай Іспаніі. Мае кантракт з «Барсай» да 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасетэ, 11 мая 1984 у сям'і рабочых. Калі Андрэсу было 8 гадоў, яго бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клуба. У 1996, ва ўзросце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунетэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых секцыяў «Барселоны» і пераехаў у знакамітую рэзідэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнерам Ларэнса Сера Ферэрам прыняць удзел у трэніроўцы з першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям'ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.

Правёў два гады гуляючы за «Барселону Б», дэбютаваў за асноўную каманду «Барселоны» у сезоне 2002/03 пры трэнеры Луі ван Гале. На працягу двух сезонаў (2002/03 і 2003/04) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сезоне 2004/05 канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Іспаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў іграком асноўнага складу каманды, але менавіта ён часцей за ўсіх у тым сезоне выходзіў на замену, звычайна з'яўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусціў толькі адну гульню ў Ла Лізе ў тым сезоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самюэлем Это'о Іньеста быў самым выкарыстоўваемым іграком у складзе «Барсы» таго сезону.

У сезоне 2005/06 з-за доўгай адсутнасці Чаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна траплаць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сезоне дубль, выйграўшы першынство Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0-1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сезон 2006/07 стаў удалым для Андрэса ў персанальным плане. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампера ў якасці капітана каманды, пасля разгромнай перамогі Барсы над мюнхенскай «Баварыяй» з лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазіцыі левага нападніка ў гульні з «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Ліверпула». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкард часта ставіў Андрэса на розныя пазіцыі на полі, у сезоне 2006/07 Іньеста ўсталяваў свой персанальны рэкорд па колькасці забітых галоў.

На пачатку сезону 2007/08 Андрэс змяніў свой звыклы нумар 24 на нумар 8, які асвабадзіўся пасля ўходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 Андрэс абнавіў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп іграка па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў еўра.

У сезоне 2008/09 Андрэс зрабіўся чацвертым капітанам каманды пасля Карлеса Пуёля, Чаві і Віктара Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100% і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009, выйшаўшы на замену ў матчы з «Мальёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілін. 12 студзеня 2009 быў апублікаваны спіс лепшых ігракоў свету ў 2008 па версіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сезону 2008/09 часта хваліліся іспанскай і сусветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.

5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Маёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малагі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 мая 2009 года Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдскага «Рэала» на «Сант’яга Бернабеу» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар'еры лонданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:0. Пасля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Уэйн Руні назваў Ініесту лепшым іграком у свеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў спіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў спісе лепшых ігракоў свету па версіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сезоне супраць «Расінга» з Сантандэра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]