Давід Вілья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Вілья
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Вілья Санчэс
Мянушка El Guaje (Дзіця)
Нарадзіўся 3 снежня 1981(1981-12-03)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—1999 Іспанія Лангрэа
1999—2000 Іспанія Спортынг Хіхон
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Іспанія Спортынг (Хіхон) 80 (39)
2000—2001   Іспанія Спортынг B (Хіхон) 35 (13)
2003—2005 Іспанія Рэал Сарагоса 73 (32)
2005—2010 Іспанія Валенсія 166 (107)
2010—2013 Іспанія Барселона 77 (33)
2013—2014 Іспанія Атлетыка (Мадрыд) 36 (13)
2014—2018 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Сіці 124 (80)
2014   Аўстралія Мельбурн Сіці 4 (2)
2019—2020 Японія Вісэл Кобэ 28 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2003 Іспанія Іспанія (да 21) 7 (0)
2005—2014 Іспанія Іспанія 97 (59)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давід Вілья Санчэс (ісп.: David Villa Sánchez; нар. 3 снежня 1981, Лангрэа, Астурыя, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Іспаніі па колькасці забітых мячоў, чэмпіён Еўропы і свету ў яе складзе.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Вілья меў цікавасць да шматлікіх астурыйскіх каманд, але адна з вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клуба. Пасля Давід атрымаў ​​прафесійны прарыў у мясцовым клубе «Спортынг» Хіхон, ідучы па слядах свайго куміра дзяцінства Кіні. Вілья дэбютаваў у складзе астурыйскага клуба ў сезоне 2000/2001.

Правёўшы амаль два сезона ў «Спортынгу» і забіўшы 40 мячоў, Вілья ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы іспанскі дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы і быў вымушаны прадаць іграка ў клуб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 года. Давід падпісаў кантракт з новым клубам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн еўра ў год. Нападнік не меў праблем з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сезоне ў «Сарагосе».

У 2005 годзе ігрок перайшоў у клуб «Валенсія». Адразу ж у першым сезоне за «Валенсію» Вілья забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ла Лізе і стаў другім пасля Самуэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клуба за ўвесь час. У наступныя сезоны Вілья зноў станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і аж да сезона 2007/2008 быў лепшым іспанскім бамбардзірам у лізе.

19 мая 2010 года Вілья перайшоў у «Барселону», якая заплаціла за трансфер форварда амаль 42 млн еўра[3][4]. Кантракт быў падпісаны 22 мая на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн еўра за сезон, з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год[5][6], на цырымоніі прадстаўлення іграка прысутнічала 46 тысяч гледачоў[7].

8 ліпеня 2013 года «Барселона» абвесціла, што яны дасягнулі пагаднення аб транферы Вільі ў мадрыдскае «Атлетыка» за 5,1 млн еўра[8]. 21 жніўня 2013 года ігрок забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Суперкубка супраць былога клуба «Барселоны»[9]. Давід правёў не благі сезон, стаўшы чэмпіёнам Іспаніі і дайшоўшы з клубам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Трэба заўважыць, што ў мадрыдскім клюбе Вілья даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.

Улетку 2014 года стаў першым іграком створанага клуба «Нью-Ёрк Сіці», які пачаў выступленні ў МЛС толькі з 2015 года. З гэтай прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клуб аўстралійскай лігі «Мельбурн Сіці», а з 2015 года пачаў гуляць у Амерыцы.

У лістападзе 2018 года было абвешчана, што Вілья не будзе падаўжаць кантракт з «Нью-Ёрк Сіці», які сканчваецца 31 снежня таго ж года, і неўзабаве стала пра пераход нападніка ў японскі клуб «Вісэл Кобэ» з 1 студзеня 2019 года[10]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона[11]. Свой апошні матч правёў 1 студзеня 2020 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы за Кубак Імператара, у якім «Вісэл Кобэ» ўзяў першы трафей у сваёй гісторыі[12].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі 9 лютага 2005 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж года, паразіўшы вароты зборнай Славакіі.

Удзельнічаў на чэмпіянаце свету 2006 года. У першым матчы групавога этапа супраць зборнай Украіны Вілья забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пенальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні і перамаглі з лікам 3:1.

На пераможным для Іспаніі еўрапейскім першынстве 2008 года Вілля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расіі Вілья зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расіі, нападнік быў вымушаны прапусціць фінал.

З-за траўмы, атрыманай на клубнам чэмпіянаце свету, Давід быў вымушаны прапусціць Еўра-2012, на якім зборная Іспаніі таксама дамаглася перамогі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Рэал Сарагоса»:

«Валенсія»:

«Барселона»:

«Атлетыка»:

«Вісэл Кобэ»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]