Карлес Пуёль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Карлес Пуёль
PuyolTraining.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлес Пуёль і Сафаркада
Мянушка Львінае сэрца, «Жалезны Карлес»
Нарадзіўся 13 красавіка 1978(1978-04-13)[1] (41 год)
Побла-дэ-Сегур, Іспанія
Грамадзянства
Рост 178
Вага 81
Пазіцыя Абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1993 — 1995 Сцяг Іспаніі Побла-дэ-Сегур
1995 — 1996 Сцяг Іспаніі Барселона
Клубная кар’ера*
1996 — 1997 Сцяг Іспаніі Барселона C
1997 — 1999 Сцяг Іспаніі Барселона B 89 (6)
1999 — 2014 Сцяг Іспаніі Барселона 392 (12)
Нацыянальная зборная**
1995 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 18) 3 (0)
2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 4 (0)
2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 23) 5 (0)
2000 — 2013 Сцяг Іспаніі Іспанія 100 (3)
2001 — 2013 Сцяг Каталоніі Каталонія 6 (0)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Сідней 2000 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 снежня 2013.

Карлес Пуёль і Сафаркада (катал.: Carles Puyol i Saforcada; 13 красавіка 1978 года ў Ла-Побла-дэ-Сегур, Каталонія, Іспанія) — былы каталонскі і іспанскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру правёў у «Барселоне». Апошнія свае сезоны з’яўляўся капітанам каманды. Ён таксама рэгулярна выступаў за нацыянальную каманду Іспаніі. Пуёль выступаў за зборную Іспаніі на Алімпійскіх гульнях 2000 года, Кубках свету 2002, 2006 і 2010 гадоў і Чэмпіянатах Еўропы 2004 і 2008 гадоў. Ён таксама згуляў у чатырох гульнях за неафіцыйную нацыянальную зборную Каталоніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пуёль першапачаткова пачаў гуляць у футбол на пазіцыі брамніка ў клубе свайго роднага горада Ла-Побла-дэ-Сегур, але быў вымушаны перакваліфікавацца ў нападніка пасля таго, як атрымаў пашкоджанне пляча. Ён трапіў у «Барселону B» ва ўзросце 17 гадоў у 1996 годзе, а ў 1999 трэнер Луі ван Гал перавёў яго ў першую каманду. Карлес дэбютаваў 2 кастрычніка ў гульні супраць «Вальядаліда», якую «Барселона» выйграла 2:0. За блакітна-гранатавых Пуёль пачынаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы, але потым перакваліфікаваўся ў надзейнага цэнтральнага абаронцу з моцнымі лідарскімі якасцямі. Ён атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы правы абаронца ў 2002 годзе. У сезоне 2003—2004 Пуёль спачатку абіраецца капітанам «Барселоны», а потым, на невялікі час, і зборнай Іспаніі. 17 мая 2006 года, «Барселона», з Пуёлем-капітанам, выйграе Лігу чэмпіёнаў, адолеўшы «Арсенал» у фінале. Карлес зрабіўся першым капітанам-каталонцам, які выйграў гэты трафей. Пуёль у тым сезоне таксама атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы абаронца Лігі чэмпіёнаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Барселона»:

Іспанія:

Зноскі

  1. Carles Puyol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]