Ханаанскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханаанскія мовы
Таксон галіна
Прарадзіма Ханаан
Арэал Блізкі Усход
Класіфікацыя

Настратычныя мовы (гіпотэза)

Заходне-настратычныя мовы
Афразійскія мовы
Цэнтральнасеміцкія мовы
Семіцкія мовы
Паўночна-Заходнія семіцкія мовы
Склад
фінікійскія, іўрыт
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5

Ханаанскія мовы (таксама ханаанейскія) — падсям’я семіцкіх моў, на якіх размаўлялі народы старажытнага Ханаана — яўрэі, фінікійцы, амарэі, маавіцяне, эдумейцы і карфагеняне. Усе гэтыя мовы перасталі быць гутарковымі ў пачатку нашай эры (калі вымерла пунічная — невядома). Старажытнаяўрэйская мова бесперапынна заставалася літаратурнай і літургічнай мовай сярод яўрэяў і самарыцян.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзве галоўныя галіны гэтай падсям’і — іўрыт і фінікійская мова. Ханаанскія мовы, нароўні з арамейскімі і ўгарыцкай, утвараюць паўночнасеміцкую падгрупу.

Адметныя рысы[правіць | правіць зыходнік]

Тыпалагічныя рысы ханаанейскіх моў у параўнанні з арамейскай:

  • прэфікс h- выкарыстоўваецца як артыкль (у арамейскай — постфікс -a). Хутчэй за ўсё, гэта ханаанскае новаўвядзенне.
  • Займеннік першай асобы ʼnk (אנכ anok(i), у арамейскай — ʼnʼ/ʼny) — што збліжае іх з акадскай, старажытнаегіпецкай і берберскай.
  • Зрух галосных ā > ō (ханаанскі зрух).
  • Інвертаванае ўжыванне часавага саюза wa, якое праяўляецца ў тым, што, калі wa стаіць перад дзеясловам у пачатку сказа, ён надае форме мінулага часу («перфектнай») дзеяслова значэнне будучага часу, і наадварот, у форме будучага часу («імперфектнай») дзеяслова — значэнне мінулага часу[1].

Ханаанскія тэксты[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя крыніцы вывучэння ханаанскіх моў — гэта Танах і старажытныя надпісы:

Надпіс Дэір Ала(англ.) бел. напісаны на арамейскай з паўднёваханаанскімі асаблівасцямі, і класіфікуецца Хецранам (Hetzron) як ханаанская.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ХАНААНЕЙСКИЕ ЯЗЫКИ. Энциклопедия Кругосвет Универсальная научно-популярная онлайн-э. Праверана 29 ліпеня 2015.
  2. George Athas The Tel Dan Inscription: A Reappraisal and a New Introduction (англ.) . Праверана 29 ліпеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]