Хасэ Марыя Басанта
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хасэ Марыя Басанта Павонэ | ||||||||||||||||||
Мянушка | Чэма (Chema), Пепэ (Pepe) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 красавіка 1984[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хасэ́ Мары́я Баса́нта Паво́нэ (ісп.: José María Basanta Pavone; нар. 3 красавіка 1984, Трэс-Саргентас, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца мексіканскага клуба «Мантэрэй» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. З’яўляецца стрыечным братам футбалістаў Марыяна і Гансала Павонэ.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Хасэ пачаў сваю кар’еру ў клубе «Эстудыянтэс», аднак у 2006 годзе далучыўся да клуба другога дывізіёна «Алімпа». Новаму клубу Басанта дапамог атрымаць перамогу ў чэмпіянаце і прабіцца ў Прымеру. У 2007 годзе ігрок вярнуўся ва «Эстудыянтэс».
У чэрвені 2008 года іграка набыў мексіканскі «Мантэрэй» паводле просьбы менеджара каманды Рыкарда Ла Вольпэ[4]. З тых часоў Басанта стаў асноўным іграком каманды, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам Мексікі.
Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну». 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў «Мантэрэй» на правах гадавой арэнды, а ўлетку 2016 года быў выкуплены мексіканскім клубам.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Мантэрэй:
- Чэмпіён Мексікі (2): 2009 (а), 2010 (к)
- Уладальнік Кубка Мексікі: 2017 (а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ (4): 2011, 2012, 2013, 2019
Зноскі
- ↑ José María Basanta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José María Basanta // FBref.com
- ↑ JOSE MARIA BASANTA // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Contrata CF Monterrey a defensa argentino Basanta Архівавана 22 чэрвеня 2008.. MedioTiempo.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ Марыя Басанта
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Трэс-Саргентасе
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Мантэрэй
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Алімпа Баія-Бланка
- Ігракі ФК Эстудыянтэс