Эсек’ель Гарай
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эсек’ель Марсела Гарай | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Negro[4] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1986[1][2][3] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Эсек’ель Марсела Гарай Гансалес (ісп.: Ezequiel Marcelo Garay González; нар. 10 кастрычніка 1986, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2015). Алімпійскі чэмпіён 2008 года.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Футболам Эсек’ель пачаў занімацца ў клубе з роднага горада Расарыа «Ньюэлс Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клуба «Хімнасія і Эсгрыма».
У снежні 2005 года Гарай далучыўся да клуба Ла Лігі «Расінг», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клуб з Кантабрыі ў той сезон ледзь пазбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сезон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, гэта значыць у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных еўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэра» Марка Матэрацы (9). У гульнях супраць «Рэала» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[5] і пры гасцявой паразе з лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.
18 мая 2008 года «Рэал» выкупіў трансфер аргенцінца, аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клубе яшчэ адзін сезон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн еўра. З лета 2009 года Эсек’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сезоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Іспаніі, аднак з прыходам улетку 2010 года на трэнерскі масток «сметанковых» Жазэ Маўрынью, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.
5 ліпеня 2011 года ігрок перайшоў у партугальскую «Бенфіку» за 5,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[6]. Паводле дагавора ў адваротным кірунку адправіўся Фабіу Куэнтран. У пачатку 2014 года рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсек’еля ў склад піцерскага «Зеніту».
25 чэрвеня 2014 года расійскі клуб «Зеніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за іграка 15 млн еўра, пры гэтым партугальскі клуб атрымаў толькі 6 млн еўра, гэта значыць 40 % ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдскі «Рэал»[7].
31 жніўня 2016 года перайшоў у «Валенсію»[8]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[9].
У ліпені 2021 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Эсек’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргенціны, яго партнёрамі па той зборнай былі Серхіа Агуэра, Фернанда Гага, Ліянель Месі і іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 22 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі, дзе аргенцінцы саступілі з лікам 1:2.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Ньюэлс Олд Бойз»
- Чэмпіён Аргенціны: 2004 (а)
«Рэал»
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
«Бенфіка»
- Чэмпіён Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2012, 2014
«Зеніт»
- Чэмпіён Расіі: 2015
- Уладальнік Кубка Расіі: 2016
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2016
«Валенсія»
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2019
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Аргенціна
Зноскі
- ↑ EZEQUIEL MARCELO GARAY // Argentine Soccer Database
- ↑ Ezequiel Garay // FBref.com
- ↑ Ezequiel Garay // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Onwards and upwards for Garay Архівавана 12 снежня 2013.. FIFA.com.
- ↑ Garay to move to Benfica(недаступная спасылка). ESPN.
- ↑ Ezequiel Garay latest: Manchester United target completes £12m move to Zenit St Petersburg. The Independent
- ↑ «Зенит» продал Гарая в «Валенсию». by.tribuna.com
- ↑ Гарай попрощался с «Валенсией». Срок контракта аргентинца истек. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсек’ель Гарай
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Расарыа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Расінг Сантандэр
- Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года