Хрысціянства ў Румыніі
Хрысціянства ў Румыніі — найбуйнейшая рэлігія ў краіне. Паводле даных энцыклапедыі «Рэлігіі свету» Дж. Г. Мелтана ў 2010 годзе ў Румыніі пражывала 20,883 млн хрысціян, што складае 98,8 % жыхароў гэтай краіны[1].
Даведкавае выданне «Аперацыя свет» утрымлівае інфармацыю пра 52 розныя хрысціянскія дэнамінацыі краіны. Па ўсёй Румыніі адкрыта 22,45 тыс. хрысціянскіх прыходаў і месцаў набажэнства[2].
Хрысціянства ў Румыніі, апроч румынаў, вызнаюць большасць венграў, цыган, украінцаў, немцаў, арумын, рускіх, сербаў, малдаван, славак, грэкаў, балгараў, харватаў, англічан, французаў, палякаў, армян, гагаузаў і македонцаў, што пражываюць у краіне.
Праваслаўе
[правіць | правіць зыходнік]Найбуйнейшым кірункам хрысціянства ў Румыніі з'яўляецца праваслаўе, якога прытрымліваюцца, па розных ацэнках ад 82 %[3] да 87 %[4] насельніцтва краіны. Румынская праваслаўная царква дэ-факта з'яўляецца дзяржаўнай. У краіне дзейнічае яшчэ адна аўтакефальная Сербская праваслаўная царква (26 тыс. вернікаў).
Значная колькасць праваслаўных з'яўляюцца вернікамі розных цэркваў, не прызнаных сусветным праваслаўем. Самай буйной з падобных арганізацыя з'яўляецца Праваслаўная старастыльная царква Румыніі, якая аб'ядноўвае ад 2 да 3 млн вернікаў. Сапраўды-праваслаўная царква Румыніі налічвае 4 тыс. вернікаў.
Нямала ў Румыніі і старавераў. Руская праваслаўная стараверская царква ў Румыніі налічвае да 100 тыс. вернікаў. Пяць прыходаў у Румыніі належаць Рускай дрэўлеправаслаўнай царкве, адзін — Дрэўлеправаслаўнай паморскай царкве.
Пратэстанцтва
[правіць | правіць зыходнік]Першы пратэстанты (лютэране, рэфарматары і ўнітарыяне) з'явіліся ў краіне ў XVI стагоддзі. У XIX стагоддзі ў Румынію пранікаюць англікане, баптысты, адвентысты; напачатку XX стагоддзя — евангельскія хрысціяне, пяцідзясятнікі і інш.
У 2010 годзе пратэстанцкія абшчыны налічвалі, па розных ацэнках, ад 1,35 млн да 1,9 млн вернікаў. Найбуйнейшымі пратэстанцкімі канфесіямі з'яўляюцца рэфарматары (560 тыс.[5]) і пяцідзясятнікі (450 тыс.[6]). У краіне таксама дзейнічаюць прыходы баптыстаў (140 тыс.[7], адвентыстаў (67 тыс. членаў[8]), унітарыян (57 тыс.), лютэран (44 тыс.[9]) і інш.
Большасць членаў Рэфарматарскай царквы Румыніі пражывае ў Трансільваніі, па этнічнай прыналежнасці гэта пераважна венгры. Веруючыя дзвюх лютэранскіх цэркваў з'яўляюцца пераважна немцамі (уключаючы трансільванскіх саксаў). Пяцідзясятнікі, баптысты і адвентысты распаўсюджаны паўсюдна; па этнічнай прыналежнасці гэта румыны, венгры, немцы. Расце група вернікаў евангельскіх цэркваў, якую складаюцб звернутыя цыгане.
Каталіцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць каталікоў Румыніі ацэньваецца ў 1,22 млн чалавек[10]. Звыш паловы з іх з'яўляюцца вернікамі Рымска-каталіцкай царквы (лацінскі абрад). Нямала ў краіне і грэкакатолікаў. Румынская грэкакаталіцкая царква аб'ядноўвае ў Румыніі 530 тыс. чалавек[11]. Ардынарыят Румыніі, які аб'ядноўвае каталікоў армянскага абраду, паведамляе пра 685 вернікаў (2013 год[11]).
Усходнія цэрквы
[правіць | правіць зыходнік]Армяне, якія жывуць у Румыніі, з'яўляюцца, пераважна, вернікамі Армянскай апостальскай царквы. Царква аб'ядноўвае 1,2 тыс. чалавек у 6 прыходах.
Маргінальнае хрысціянства
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных даследчага цэнтра Pew Research Center у 2010 годзе ў Румыніі пражывала 70 тыс. прыхільнікаў маргінальнага хрысціянства[10].
Яшчэ ў 1899 годзе ў горад Канстанца прыбыў місіянер Цэрквы Ісуса Хрыста святых апошніх дзён Міша Маркаў. Дзякуючы яго дзейнасці напачатку XX стагоддзя ў Бухарэсце была арганізавана абшчына мармонаў. Пасля 1990 года царква зноў аднавіла місіянерскую дзейнасць у краіне. У наш час у Румыніі арганізаваны 16 кангрэгацый, членамі якіх з'яўляюцца 3 тыс. чалавек[12].
У 1911 годзе ў Тыргу-Мурэш вярнуліся Караль Саба і Ёжэф Кіш, якія эмігравалі раней у ЗША, дзе сталі даследчыкамі Бібліі. Іх прапаведніцкая дзейнасць у Трансільваніі прывяла да стварэння румынскай арганізацыі Сведак Іеговы. Да моманту афіцыйнага прызнання ў 1990 годзе ў Румыніі было 19 тыс. Сведак. Паводле ўласных даных арганізацыі, у 2012 годзе членамі 540 кангрэгацый былі 40 тыс. жыхароў Румыніі[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ J. Gordon Melton. Romania // Religions of the World: A Comprehensive Encyclopedia of Beliefs and Practices / J. Gordon Melton, Martin Baumann. — Oxford, England: ABC CLIO, 2010. — С. 2434. — 3200 с. — ISBN 1-57607-223-1.
- ↑ Patrick Johnstone, Jason Mandryk. Romania // Operation World 2001. — London: Paternoster Publishing, 2001. — 798 p. — (Operation World Series). — ISBN 1-8507-8357-8.
- ↑ People and Society ::Romania (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook. Central Intelligence Agency. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2020. Праверана 20 чэрвеня 2014.
- ↑ Christian Population as Percentages of Total Population by Country (англ.)(недаступная спасылка). The Pew Research Center's Religion and Public Life Project (12-19-2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 15 жніўня 2013.
- ↑ Reformed Church in Romania (англ.). World Council of Churches. Праверана 18 чэрвеня 2014.
- ↑ Romania (англ.)(недаступная спасылка). Assemblies of God World Missions Europe. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
- ↑ Flavius Raslau. The Baptist World: Part 2: Where are We? (англ.)(недаступная спасылка) (13 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 15 сакавіка 2014.
- ↑ Adventist Statistic - Romanian Union Conference (англ.). General Conference of Seventh-day Adventists. Праверана 18 чэрвеня 2014.
- ↑ 2011 World Lutheran Membership Details (англ.)(недаступная спасылка). Lutheran World Federation (15 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2013. Праверана 15 сакавіка 2014.
- ↑ а б Christian Population in Numbers by Country (англ.)(недаступная спасылка). The Pew Forum on Religion & Public Life (19 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 27 красавіка 2013.
- ↑ а б The Eastern Catholic Churches 2013 (англ.)(недаступная спасылка). Annuario Pontificio. Catholic Near East Welfare Association (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 13 чэрвеня 2014.
- ↑ [http://www.mormonnewsroom.org/facts-and-statistics/country/romania/# Romania - Facts and Statistics] (англ.). An Official WEBSITE of The Church of JESUS CHRIST of LATTER-DAY SAINTS. Праверана 20 чэрвеня 2014.
- ↑ 2013 Yearbook of Jehovah’s Witnesses. — Columbia Heights, Brooklyn, NY: Watch Tower Bible аnd Tract Society of Pennsykvania, 2013. — P. 180-187. — 192 p.