Чаплічы (Лідскі раён)
Вёска
Чаплічы
|
Ча́плічы [1] (трансліт.: Čapličy, руск.: Чапличи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Cярод радуньскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваецца «Чапля Юшъковичъ»[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 г. згадвае Чаплічы як уласнасць Барымоўскай у складзе Няцецкай парафіі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. На пачатку ХХ ст. у Беліцкай воласці Лідскага павета, 309 жыхароў, 222 дзесяціны зямлі.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Беліцкай гміны Лідскага павета, 50 жылых пабудоў, 306 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 306 чал. (50 двароў)
- 1940 год — 389 чал. (81 двор)
- 1960 год — 406 чал.
- 1996 год — 180 чал. (89 двароў)
- 2004 год — 103 чал. (53 двары)
- 2009 год — 77 чал.
- 2012 год — 63 чал. (35 гаспадарак)
- 2015 год — 54 чал. (30 гаспадарак)
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Малочна-таварная ферма.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 89.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4