Раклёўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Раклёўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852111
Раклёўцы на карце Беларусі ±
Раклёўцы (Беларусь)
Раклёўцы
Раклёўцы (Гродзенская вобласць)
Раклёўцы

Раклёўцы[1] (трансліт.: Raklioŭcy, руск.: Реклёвцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шляхціч Станіслаў Якубавіч Раклевіч 30 кастрычніка 1556 г. атрымаў прывілей на вольную карчму ў сваім маёнтку - вёсцы Раклевічы. Землеўладальнік прасіў у вялікага князя дазволу пабудаваць карчму каб гандляваць у ёй півам, мёдам, «горелкою шинъковати». Вялікі князь улічыў, што яго гаспадарчых корчмаў тут няма і дазволіў Раклевічу пабудаваць карчму[2].

У Падымным тарыфе 1775 г., у Лідскай парафіі згадваецца вёска Раклёўцы паноў Альшэўскіх, у якой 10 дымоў. У Вопісах парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі — Раклёўцы, вёска і карчма пана Альшэўскага, падстолія Лідскага. Згадана тут, што дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў-Нелюбоўскі (Малое Ольжава).

У 1861, пасля скасавання прыгону, утворана Тарноўская воласць, куды ўвайшлі і Раклёўцы.

З 1921 года ў Польшчы.

З 1939 года ў БССР. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Метрыка Вялікага Княста Літоўскага. (1523 - 1560). Кніга запісаў 43. Мінск, 2003. С. 80. — pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]