Любары
Вёска
Любары
|
Лю́бары[1] (трансліт.: Liubary, руск.: Люборы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад г. Ліда, на р. Дзітва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Любары належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць віленскага біскупа Ігната Масальскага. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.
Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У пачатку XX ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 300 жыхароў, 385 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета. З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 — 290 чал. (58 жылых пабудоў)
- 1996 — 93 чал. (62 двары)
- 2004 — 59 чал. (46 двароў)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]На поўнач ад вёскі, на беразе р. Дзітва захаваліся рэшткі селішча другой паловы I тыс. н.э. і больш позняга часу.
На правым беразе ракі маецца больш за трох дзясяткаў насыпаў, магчыма, пахавальных курганоў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх