Перайсці да зместу

Далёкія (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Далёкія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
111
Насельніцтва
  • 279 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231308
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852031
Далёкія на карце Беларусі ±
Далёкія (Лідскі раён) (Беларусь)
Далёкія (Лідскі раён)
Далёкія (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Далёкія (Лідскі раён)

Далёкія[2] (трансліт.: Daliokija, руск.: Далёкие) — аграгарадок[3] у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад г. Ліда. Размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Далёкія (на лініі ЛідаГродна).

У Падымным тарыфе 1775 г. у Лідскай парафіі згадваецца вёска Далекія — 23 дымы. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. Далекія ўласнасць Гінета, крайчага Лідскага.

У XIX — пачатку XX ст. вёска Лідскага павета Расійскай імперыі. З спісу парафіян-уніятаў 1829 г. бачна, што Далекія належыць Андрэйкавічам. У 1885 адкрыта школа царкоўнай граматы, якая адносілася да Лідскага праваслаўнага прыхода. У 1896 у ёй вучылася 15 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. На пачатку XX ст. вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 221 жыхар, 331 дзесяціна зямлі.

Паводле польскага перапісу 1921, вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў. У 1951 створаны калгас «Перамога». Затым вёска цэнтр калгаса «Камунар». Дзейнічае аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка. У 1967 устаноўлены помнік — стэла на ўшанаванне памяці 8 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[4].

  • 1921—216 чал. (39 жылых пабудоў)
  • 1971—180 чал. (64 двары)
  • 1996—315 чал. (130 двароў)
  • 2004—326 чал. (111 двароў)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Решение Лидского районного Совета депутатов от 31 января 2011 года № 51 "О преобразовании некоторых населенных пунктов Лидского района в агрогородки".
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).