Вялікія Канюшаны
Вёска
Вялікія Канюшаны
|
Вялікія Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Ліды.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Вялікаканюшанскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе двух блокаў-адорвеняў прымеркаваны да марэннай тоўшчы сожскага зледзянення.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Вялікія Канюшаны ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць Статкевіча[1]. Вёска належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У пачатку ХХ стагоддзя вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 321 жыхар, 499 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1954—1965 гадах — цэнтр Канюшанскага сельсавета[2]. Дзейнічала сярэдняя школа, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 365 чал. (66 жылых пабудоў)
- 1996 год — 198 чал. (96 двароў)
- 2004 год — 160 чал. (80 двароў)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4