Перайсці да зместу

Цыбары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Цыбары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 47 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231293
Аўтамабільны код
4
Цыбары (Беларусь)
Цыбары
Цыбары


Цыбары (Гродзенская вобласць)
Цыбары
Цыбары


 Мапа

Цы́бары[2] (трансліт.: Cybary, руск.: Цыборы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Ліды, 90 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны, на ўсход ад вёскі лясны масіў. Побач праходзіць шаша М6 Мінск—Гродна.

Паводле У. Даля, цыбар — тое ж самае, што й цэбар[3]. На думку М. Бірылы, ад слова цэбар паходзіць прозвішча Цыбранкоў ([э]>[ы])[4].

Ёсць нямецкае прозвішча Zieber[5].

У 1568 годзе Цыбор’е знаходзілася ў ВКЛ, у складзе дзяржаўнага маёнтка Ліда. На пачатку XVIII ст. маёнтак Цыбары дзяржаўная ўласнасць.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Цыбары шамбеляна каралеўскага Кастравіцкага, у складзе лідскай парафіі[6].

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска ў Лідскім таварыстве дзяржаўных сялян, належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, налічвалася 25 душ мужчынскага полу.

З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета[7], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[8].

  • 1897 год — 190 жыхароў, 26 двароў.
  • 1909 год — 224 жыхары, 14 двароў, 37 сямей.
  • 1921 год — 189 жыхароў, 38 двароў.
  • 1940 год — 258 жыхароў, 61 двор.
  • 1960 год — 208 жыхароў.
  • 1992 год — 85 жыхароў, 43 гаспадаркі.
  • 2004 год — 70 жыхароў.
  • 2009 год — 62 жыхары.
  • 2012 год — 48 жыхароў, 36 гаспадарак.
  • 2015 год — 49 жыхароў, 27 гаспадарак.
  • 2019 год — 47 чал.
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. В. И. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка. Ч. 4. Москва, 1866. С. 523.
  4. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 441.
  5. Zieber // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands
  6. pawet.net
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  8. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).