Вольжава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Вольжава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
19
Насельніцтва
31 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231308
Аўтамабільны код
4
Вольжава на карце Беларусі ±
Вольжава (Беларусь)
Вольжава
Вольжава (Гродзенская вобласць)
Вольжава

Вольжава[1], Ольжава — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна.

Знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад г. Ліда, на рацэ Дзітва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя мясціны заселены з глыбокай старажытнасці. Ольжава над Дзітвой згадваецца ўжо ў 1442 годзе.[2]

У ХІХ — пачатку ХХ ст. вёска Лідскага павета, 297 жыхароў, 314 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 58 жылых пабудоў, 317 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — 52 чал. (34 двары)
  • 2004 — 31 чал. (19 двароў)

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Дзітва знаходзіцца гарадзішча другой паловы I тыс. н.э. Мясцовая назва Шведская гара. Яно займае ізаляваны ўзгорак вышынёй 8—10 м ад асновы сярод моцна забалочанай поймы. Авальная пляцоўка памерам 40х20 м выцягнута з захаду на ўсход. Земляныя абарончыя збудаванні адсутнічаюць. Культурны пласт прасочваецца толькі ў цэнтры пляцоўкі, у ім знойдзена ляпная кераміка.

За 2 км на поўдзень ад гарадзішча, за 1 км ад р. Дзітва, ва ўрочышчы Гарадзішча знаходзіцца селішча. Плошча каля 0,7 га. Культурны пласт пашкоджаны ўзорваннем. Знойдзена ляпная тоўстасценная кераміка. Датуецца другой паловай I тыс. н.э.

За 1 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе (урочышча Шведы) маецца 5 курганападобных насыпаў, у тым ліку 4 доўгія.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. http://pawet.net/zl/zl/2011_95/5.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4