Малыя Канюшаны
Вёска
Малыя Канюшаны
|
Малыя Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Ліды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Малыя Канюшаны ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[1].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 120 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 100 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 год — 60 чал. (38 двароў)
- 2004 год — 44 чал. (24 двары)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4