Чарнаморскія пралівы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чарнаморскія, або Турэцкія пралівы (турэцк.: Türk Boğazları, грэч.: τα Στενά του Βοσπόρου или το Στενό[1]), зона Праліваў, або проста Пралівы — сукупнасць двух марскіх праліваў, Басфора і Дарданэлаў, размешчаных у Мармуроваморскім рэгіёне паўночна-заходняй Турцыі. Да зоны Праліваў часта адносяць і размешчанае паміж імі Мармуровае мора з наваколлямі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чарнаморскія пралівы паслядоўна злучаюць Чорнае мора з Мармуровым, а Мармуровае — з Эгейскім, якое з'яўляецца[2] часткай Міжземнага. Яны ж аддзяляюць Еўропу (Фракію) ад Малой Азіі (Анатоліі). Пралівы забяспечваюць доступ да Міжземнага мора і сусветных акіянаў большай частцы Расіі, Украіны, Закаўказзя і краін паўднёва-ўсходняй Еўропы. Апроч сельскагаспадарчых і прамысловых тавараў, значную долю экспарту праз Пралівы складае нафта з Расіі і астатніх краін Прыкаспія. Шаблон:Toc-left

Басфор[правіць | правіць зыходнік]

Басфо́р (турэцк.: İstanbul Boğazı, грэч.: Βόσπορος) — праліў, які злучае Чорнае мора з Мармуровым. Даўжыня складае каля 30 км, максімальная шырыня 3 700 м на поўначы, мінімальная шырыня праліва 700 метраў. Глыбіня фарватара ад 36 да 124 м. На абодвух берагах Басфора размешчаны гістарычны горад Канстанцінопаль, цяпер Стамбул.

Берагі праліва злучаюць два масты: Басфорскі мост даўжынёй 1074 метраў (завершаны ў 1973 годзе) і Мост Султана Мехмеда Фаціха даўжынёй 1090 метраў (пабудаваны ў 1988 годзе) за 5 км на поўнач ад першага моста. Плануецца трэці аўтадарожны мост, але месца будаўніцтва ўрад Турцыі пакуль трымае ў сакрэце, каб пазбегнуць росту коштаў на зямлю. У 2013 годзе быў адкрыты і чыгуначны тунэль Мармарай, які аб'яднаў транспартныя сістэмы Стамбула, размешчаныя ў еўрапейскай і азіяцкай частках горада.

Дарданэлы[правіць | правіць зыходнік]

Дарданэлы (турэцк.: Çanakkale Boğazı, грэч.: Δαρδανέλλια), старажытнагрэчаская назва — Гелеспо́нт. Праліў паміж еўрапейскім паўвостравам Галіпалі і паўночным захадам Малой Азіі. Ён злучае Мармуровае мора з Эгейскім. Каардынаты Дарданэлаў — 40°15' паўночнай шыраты і 26°31' усходняй даўгаты. Даўжыня праліва складае 61 кіламетр, шырыня — ад 1,2 да 6 кіламетраў. Сярэдняя глыбіня фарватара — 55 метраў.

Пытанне аб Пралівах[правіць | правіць зыходнік]

Праліў Басфор з Румельскай крэпасці

З-за стратэгічна важнага геапалітычнага становішчы чарнаморскіх праліваў іх статус з часоў антычнай Траянскай вайны неаднаразова выклікаў міжнародную напружанасць і служыў прадметам заклапочанасці краін-суперніц, асабліва ў перыяды паслаблення і змянення адной з вялікіх дзяржаў.

Пакуль Візантыйская імперыя, а пасля яе падзення Асманская імперыя панавалі на Чорным моры, пытанне аб Пралівах фактычна было ўнутранай справай гэтых дзяржаў, а таму больш за дзесяць стагоддзяў не стаяла на міжнароднай позве дня. Аднак да канца XVII стагоддзя становішча істотна змянілася: на ўзбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў выйшла Расія — і актуальнасць кантролю над зонай Праліваў павялічылася, склаўшы пазней важную частку «ўсходняга пытання».

У часы заняпаду Асманскай імперыі на Лонданскай канферэнцыі ў 1841 годзе было прынята рашэнне закрыць Пралівы для праходу чыіх б там ні было ваенных суднаў у мірны час. Паводле сакрэтнага пагаднення 1915 года пралівы перадаваліся Расійскай імперыі. З пункту гледжання сучаснага міжнароднага права зона Праліваў з'яўляецца «адкрытым морам» і з 1936 года кіруецца паводле палажэнняў Канвенцыі Мантро аб статусе праліваў пры захаванні над апошнімі суверэнітэту Турэцкай рэспублікі.

Паводле Канвенцыі, гандлёвыя судны ўсіх краін маюць права свабоднага праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час. Аднак рэжым праходу ваенных караблёў розны ў дачыненні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаў. Пры ўмове папярэдняга паведамлення ўлад Турцыі чарнаморскія дзяржавы могуць праводзіць праз пралівы ў мірны час свае ваенныя караблі любога класа. Для ваенных караблёў нечарнаморскіх дзяржаў уведзены істотныя абмежаванні па класе (дапушчаюцца толькі дробныя надводныя караблі), па танажы і тэрміну знаходжання.

У выпадку ўдзелу Турцыі ў вайне, а таксама калі Турцыя палічыць, што ёй непасрэдна пагражае вайна, ёй пададзена права дазваляць або забараняць праход праз пралівы любых ваенных суднаў. Падчас вайны, у якой Турцыя не ўдзельнічае, пралівы павінны быць закрыты для праходу ваенных суднаў любой ваюючай дзяржавы.

Апошнім ваенным выпадкам (не лічачы вучэнняў), калі прадугледжаныя Канвенцыяй механізмы былі задзейнічаны, стаў Паўднёваасяцінскі канфлікт жніўня 2008 года: праз Пралівы ў бок грузінскіх портаў Батумі і Поці тады прайшоў шэраг ваенных караблёў Шостага флоту ВМС ЗША.[3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Τουρκική Πολιτική για τα Στενά на сайце міністэрства замежных спраў Грэцыі.(грэч.)  + [1](грэч.) 
  2. Эгейскае мора, артыкул з Вялікага энцыклапедычнага слоўніка. — 2012.
  3. НАТА ў Чорным моры. — Коммерсантъ, № 153 (3970), 28 жніўня 2008 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]