Чарняўка (прыток Гутлянкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарняўка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 95 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Доўгае
 • Каардынаты 53°19′31″ пн. ш. 30°32′35″ у. д.HGЯO
Вусце Гутлянка
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Вець
 • Каардынаты 53°16′49″ пн. ш. 30°24′07″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гутлянка → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Быхаўскі раён
physical
Чарняўка (прыток Гутлянкі)
Чарняўка (прыток Гутлянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Чарня́ўка, Перасуха, Бясіта — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гутлянка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 95 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Доўгае, упадае ў Гутлянку за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вець. Рэчышча ракі каналізаванае на працягу 7,7 км ад вусця. Вадазбор сярэднеўзгорысты. Лясістасць вадазбору каля 18 %.

Каля ракі населеныя пункты Лосеўка, Іскань, Дружба, Абідавічы. Каля аграгарадка Абідавічы на рацэ плаціна і сажалка[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 26—27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]