Гутлянка
| Гутлянка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 31 км |
| Басейн | 378 км² |
| Расход вады | каля 2 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўка |
| • Каардынаты | 53°12′55,70″ пн. ш. 30°44′32,20″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад пасёлка Ільіч |
| • Вышыня | 131,4[1] м |
| • Каардынаты | 53°16′47,20″ пн. ш. 30°23′06,60″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,8 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раёны | Рагачоўскі раён, Кармянскі раён |
|
|
|
Гутлянка, Балатнянка — рака ў Беларусі, у Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 378 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўка Кармянскага раёна, вусце за 2 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, яе шырыня 1,5 — 2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шырынёй 0,05 — 0,1 км, у высокай і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, акрамя 0,5 км у вусці. Асноўны прыток — рака Доўгая (злева).
На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 50 % гадавога сцёку.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9—10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ГУТЛЯНКА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»