Перайсці да зместу

Чаросава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чаросава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,7[1] м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,52 км²
Аб’ём 0,00334 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,74 км
Найбольшая глыбіня 12,2 м
Сярэдняя глыбіня 6,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25—0,3 ‰
Празрыстасць каля 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чаросава (Беларусь)
Чаросава
Чаросава
Чаросава (Віцебская вобласць)
Чаросава
Чаросава
Map

Чаро́сава — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чаросава.

Назва балцкага паходжання.

З шэрагу азёрных назваў Чэрас (каля Мёраў), Чэраскія (група азёраў у вярхах ракі Таропы), Чарэя, сюды ж і назвы прыпяцкай ракі Чарэса, дзесенскай ракі Чарэска[2].

Ад літоўскага keroti «расці, разрастацца» (прыставачнае už-keroti «зарастаць, абрастаць»).

Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва *Kerėsa (> Kerės-upis), структура якой таксама складаецца з кораня Ker- і пашыральніка -s-. Далей літоўскія гідронімы Kerotis, Kerūlė[3].

Так жа сама матываваная рачныя назвы Карма (рака на Пасожжы і іншая рака на Верхнім Павоччы), Karmė, Kermėžys, звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[4][5].

Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[6] (> keras «пень; куст»).

Пашыральнікі -as-, -es- выкарыстоўваюцца ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: narnėti «бурчэць» — narnasas «хто бурчыць», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[7].

Назва звязаная з зарастаннем вады рачнымі раслінамі.

Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,74 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 3,34 млн м³. Плошча вадазбору 13,3 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на ўсходзе да 15 м), пад лесам, на захадзе і поўдні спадзістыя, разараныя, пад хмызняком. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, стромкія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. У асобных месцах уздоўж возера пойма шырынёй 10—30 метраў. Літаральная зона выражана слаба. Ложа плоскае з дзвюма паглыбленнямі[8]. Дно да глыбіні 3—4 м пясчанае, ніжэй ілістае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—120 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,2 м[8]. У возера ўпадаюць ручаі са Школьнага (з Каменскага[1]) і Дзявочага азёр, выцякае ручай у возера Астроўна.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка і іншыя рыбы. Зарыблялася вугром, таўсталобікам, белым амурам[8].

Каля возера населеныя пункты Двор Парэчча, Чаросава, праходзіць аўтамабільная дарога Р114[1] (Гарадок — Ула — Камень).

  1. а б в Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 148, 153.
  5. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 56.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 572—573.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
  8. а б в ЭПБ 1986.