Колкы (Валынская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Колкы
укр.: Колки
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1145
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Раманіў
ПГТ з
Плошча
3,3 км²
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
4000 чалавек (2018)
Шчыльнасць
1219 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3376
Паштовы індэкс
44661
КААТУУ
0723655400
Колкы на карце Украіны ±
Колкы (Валынская вобласць) (Украіна)
Колкы (Валынская вобласць)
Колкы (Валынская вобласць) (Валынская вобласць)
Колкы (Валынская вобласць)

Колкы[1] (укр.: Колки) — пасёлак гарадскога тыпу ў Манэвыцкім раёне Валынскай вобласці Украіны на рацэ Стыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад з’яўленнем назвы «Колкы» паселішча называлася «Раманіў» — у гонар князя Рамана Мсціславіча. Недалёка ад мястэчка быў размешчаны ягоны замак, які не захаваўся да нашых дзён.

Адно з першых згадванняў пра паселішча знаходзіцца ў фундушавым запісу князя луцкага і ўладзімірскага Любарта пад 1322 г. Такім чынам, гэта адзін з старадаўнейшых населеных пунктаў Валыні, на што паказваюць рэшткі старажытнага гарадзішча X—XII ст. і пісьмовыя згадкі.

Даследаванні археолагаў выявілі тут старое раннесярэднявечнае гарадзішча над ракой Стыр, якое было невядома кім знішчана. У наваколлі мястэчка быў у пачатку ХХ ст. курган, які зваўся «Чорная магіла». У мястэчку ў канцы ХІХ ст. існавала некалькі легенд аб разбурэнні старога горада і аб станаўленні новага.

З гістарычных і археалагічных крыніц вядома, што, верагодна, год пабудовы новага ўмацавання — 1197 г. — выпадае на часы княжання ўнука Уладзіміра Манамаха — Рамана Мсціслававіча, які пачаў сваё княжанне ў Ноўгарадзе. Пасля смерці бацькі на правах старэйшага сына вярнуўся на Валынь і заняў уладзімірскі прастол. У 1198 г. пасля смерці бяздзетнага галіцкага князя, адолеўшы мясцовую баярскую апазіцыю, ён аб’яднаў Валынь з Галіцкім княствам. Пра існаванне старажытнага Раманава замка сцвярджае яшчэ вядомы ўкраінскі вучоны В. Б. Антановіч. Храналагічныя рамкі існавання княжацкага Раманавага замка можна вызначыць межамі канца XII ст. і першай паловай XVI ст., калі ў пісьмовых дакументах стала з’яўляцца назва «Колкы». Легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем гэтай назвы, запісаў польскі пісьменнік і даследчык Ю. Крашэўскі ў працы «Валынь, Палессе, Літва».

У Апісанні Луцкага, Уладзімірскага і Крэменецкага замкаў ад 1545 г. сказана, што ўжо ў тыя часы "ў Колках было восем двароў, а ў кожным двары па некалькі сем’яў. У апісанні Луцкага замка 1545 г. чытаем: «сяло Колак, у тым сяле двароў восем і агароднік», « …а ў Колку, кажуць, здаўна было дванаццаць жэрэмянь (бабровых хадоў)». Гаворка ідзе відавочна, пра Колк, які ў дакуменце 1604 г. называецца Стараселлем і мяжуе з сучаснымі Колкамі. Апошняе паводле падання, атрымала такую назву пасля страшнага пажару, які «толькі калы дзе-не-дзе ў платах пакінуў». У 16-17 ст. было гэта мястэчка багатае і жвавае, у якім насельніцтва ўсяго Палесся купляла соль, якую людзі прывозілі з «жуп рускіх» (у Галіччыне). Мястэчка падпарадкоўвалася Луцкаму замку.

У 1545 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права.

У 1943 г. пасёлак стаў цэнтрам так званай «Колкаўскай Рэспублікі» — вызваленага ад нямецкіх акупантаў раёна, кантраляванага Украінскай паўстанцкай арміяй (УПА).

Зноскі