Чачэрская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ратуша
Чачэрская ратуша
52°55′09″ пн. ш. 30°54′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чачэрск
Тып будынка ратуша
Архітэктурны стыль класіцызм з элементамі псеўдаготыкі
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 311Г000805шыфр 311Г000805
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чачэрская ратуша — помнік архітэктуры класіцызму з элементамі псеўдаготыкі ў горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1774 годзе Кацярына II падарыла Чачэрск генерал-губернатару графу Чарнышову. Граф стварыў сіметрычны архітэктурны ансамбль: вакол ратушы, на аднолькавай адлегласці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касцёл (захавалася толькі Праабражэнская царква).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Чачэрская ратуша

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане і цэнтрычны будынак, завершаны 5 драўлянымі чацверыковымі вежамі[1]; 4 з іх размешчаны па вуглах асноўнага аб'ёму і ўвянчаны шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацверыковым барабане[1]. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі арачнымі завяршэннямі. Карніз з фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў па баках галоўнага фасада вядуць манументальныя каменныя лесвіцы.

Нягледзячы на сіметрыю і ўжыванне простых геаметрычных аб'ёмаў, у аздобе выкарыстаны характэрныя для готыкі спічастыя абрысы праёмаў і фігурных кранштэйнаў, якія нагадваюць машыкулі[1]. Суровасць класіцызму ў гэтым будынку разбаўлена больш разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі[1].

Адрэстаўравана ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. а б в г Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]