Чэчэнь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэчэнь
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Аграханский полуостров.jpg
Чэчэнь і Аграханскі паўвостраў
Характарыстыкі
Плошча102,8 км²
Насельніцтва214 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2,08 чал./км²
Размяшчэнне
43°58′47″ пн. ш. 47°41′13″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Чэчэнь (Каспійскае мора)
Чэчэнь
Чэчэнь

Ч́эчэнь (руск.: Чечень) — востраў у паўночна-заходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Дагестана (Расія). Плошча - 102,8 км². Насельніцтва (2002 г.) - 214 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Чэчэнь знаходзіцца ў 104 км на паўночны ўсход ад Махачкалы, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Кіраўскага раёна гэтага горада. Аддзелены Чэ́чэньскім пралівам (каля 6 км) ад Аграханскага паўвострава. Узнік у сярэднявеччы ў выніку ваганняў узроўню Каспійскага мора, запасання на плыткаводдзі наносаў ракі Церак і марскіх плыняў. Абрысы Чэчэня значна змяняюцца і ў нашы дні. Даўжыня складае каля 18,7 км, найбольшая шырыня - 6,3 км. На ўсход і на поўдзень цягнуцца шырокія водмелі, сярод якіх вылучаецца шэраг дробных астраўкоў.

Клімат умераны вільготны. Узімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +0,8°С, улетку дасягае +24,8°С.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка паверхні вострава з'яўляецца пясчанай пустыняй, аднак сустракаюцца забалочаныя ўчасткі і лугі. Каля ўзбярэжжа — зараснікі трыснёга. Распаўсюджаныя прадстаўнікі флорыжытняк, тамарыск, бярозка, люцэрна, палын, салянка і інш.

Фаўна бедная. Чэчэнь насяляюць зайцы, лісы, розныя птушкі, паўзуны і амфібіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Чэчэнь вядомы з XVII ст., калі стаў важным прамежкавым пунктам для гандлёвых суднаў, што плавалі паміж Астраханю і Дзербентам. На Чэчэні спыняліся церскія казакі, якія займаліся пірацтвам. Мяркуецца, што назва вострава ўзнікла ад руск.: чечень ("круглы плецены палукашак"[1]).

У 1863 г. на Чэчэні быў пабудаваны маяк. Сюды перасялялі рускіх сялян з цэнтральных губерній Расіі, а таксама карэнных жыхароў Каўказа. На паўднёвым захадзе ўзнікла сяло Востраў-Чэчэнь. У савецкі перыяд на востраве дзейнічала ваенная база.

У наш час асноўным заняткам жыхароў Чэчэня з'яўляецца рыбалоўства. Працуюць школа і метэаралагічная станцыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]