Шаблон:Падзеі 15 чэрвеня
Выгляд
- 653: Паводле загаду візантыйскага імператара Канстанта II, быў арыштаваны Папа Марцін I.
- 1094: Іспанскі палкаводзец Сід Кампеадор захапіў Валенсію.
- 1215: Іаан Беззямельны падпісвае Вялікую хартыю вольнасцей.
- 1219: Бітва пры Лінданісэ паміж войскам дацкага караля Вальдэмара II і аб’яднанымі сіламі эстаў.
- 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў востраў Марцініка.
- 1812: Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.
- 1836: Арканзас увайшоў у склад ЗША, стаўшы 25-м штатам.
- 1846: Брытанія і ЗША падпісалі Арэгонскі дагавор, паводле якога граніца паміж ЗША і Канадай праходзіла па 49-й паралелі.
- 1944: Пачатак бітвы за востраў Сайпан паміж ЗША і Японіяй, якая скончылася перамогай амерыканскіх ваенных.
- 1972: Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме.
- 1985: У Эрмітажы Бронюс Майгіс абліў сернай кіслатой карціну Рэмбранта «Даная».