Перайсці да зместу

Шапечына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Шапечына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
352 чалавекі (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211347
Аўтамабільны код
2


Шапечына (Беларусь)
Шапечына
Шапечына


Шапечына (Віцебская вобласць)
Шапечына
Шапечына


 Мапа

Шапе́чына[1] (трансліт.: Šapiečyna, руск.: Шапечино) — аграгарадок[2] у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета.

За 25 км на поўдзень ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Р87 Віцебск—Орша, на рацэ Сухадроўцы.

Назва вёскі ўтворана ад прозвішча Шапечын. Вядома з XVII ст. як сяло — уладанне зямяніна Войны-Рамейкі Ясянецкага ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1635 годзе ён заклаў Шапечына ў ліку другіх сёл за 2000 коп літоўскіх грошаў сваёй жонцы Пелагеі Склатоўскай.

У XIX ст. вёска вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1871 годзе маёнтак набыў селянін Іван Васькоўскі, які меў тут 139 дзесяцін зямлі.

На пачатку XX ст. вёска (53 дзесяціны зямлі) у Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да Кабыльніцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе (11 двароў, 73 жыхары) належала Бабавікоўскай сельскай грамадзе.

З 20 жніўня 1924 г. Шапечына ў Асінаўскім сельсавеце Высачанскага раёна Віцебскай акругі, з 8 ліпеня 1931 — Лёзненскага, з 12 лютага 1935 — Багушэўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас.

У 1941 годзе ў вёсцы 14 двароў, 60 жыхароў. У ліпені 1941 г. нямецкія войскі знішчылі вёску і загубілі 6 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася.

З 20 студзеня 1960 г. яна ў Віцебскім раёне, з 24 студзеня 1971 — Шапечынскім сельсавеце. У 1969 тут 15 двароў, 58 жыхароў.

24 студзеня 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з Асінаўкі ў вёску Шапечына, сельсавет перайменаваны ў Шапечынскі[3].

На 1 студзеня 2003 г. 149 двароў, 352 жыхары. Шапечына ў складзе ЗАТ «Ліпаўцы».

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, АТС, аддзяленне сувязі, пачатковая школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, магазін.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мемарыял «Лучоса» (2003). Прысвечаны воінам 5-й, 33-й, 39-й Армій і 251-й стралковай дывізіі, якія загінулі за вызваленне Віцебшчыны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского районного Совета депутатов от 21 марта 2011 года № 82 «О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки»(недаступная спасылка).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  • З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 766.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 373.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 36 с. 5 000 экз. ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5.