Швакшты (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швакшты
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьПастаўскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 5603 га
Дата заснавання 1996
physical
Швакшты
Швакшты
physical
Швакшты
Швакшты

Шва́кшты — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1996 годзе з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму ў басейне р. Страча і захавання ў натуральным стане унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 5603 га. Цэнтрам з'яўляюцца азёры Вялікія і Малыя Швакшты, катлавіны якіх запоўнены магутнымі адкладамі высакаякасных сапрапеляў. Рэльеф нізінны, шмат балот.

Лясы займаюць больш за 60 % тэрыторыі: хвойнікі (55 %), драбналістыя (28 %), ельнікі (17 %). У Чырвонай кнізе: тайнікі сэрцападобны і яйцападобны, ладдзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, асака птушканожкавая, марошка прысадзістая, бяроза карлікавая. У фаўне 129 відаў наземных пазваночных, гняздуецца 10 відаў птушак, што ў Чырвонай кнізе: чайка малая, гогаль звычайны, бугай вялікі, журавель шэры, кулон вялікі, сава балотная і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]