Штат Мантана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мантана
Сцяг Мантаны ГербМантаны
Сцяг Мантаны Герб Мантаны
Мянушка штата: Штат скарбаў
Штат Мантана на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Плошча
 — Усяго

381 156 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

967 440
2,51/км²

Мантана (англ.: Montana [mɒnˈtænə]) — штат на паўночным захадзе ЗША, мяжуе з Канадай, 41-ы штат, які далучыўся да саюза. Уваходзіць у групу Горных штатаў. Сталіца — Хелена, найбуйнейшы горад — Білінгс. Насельніцтва — 967 440 чалавек (44-е месца ў ЗША, дадзеныя 2008 г.). Афіцыйная мянушка — «Штат скарбаў». Найбуйнейшыя гарады: Білінгс, Грэйт-Фолс, Мізула, Анаконда. Рэльеф гарысты. Заходнюю частку штата займаюць хрыбты Скалістых гор (гара Граніт-Пік, 3901 м), усходнюю — плато Прэрый. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C да −13 °C, ліпеня 21-24 °C. Ападкаў 350—400 мм за год. Галоўныя рэкі: Місуры і яе прытокі Йелаўстан, Джэферсан. Возера Флатхед. Каля 60 % пад лесам. Нацыянальныя паркі Глейшэр, Елаўстонскі нацыянальны парк (частка).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]